Радзіма-маці (Валгаград)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Радзіма-маці кліча!
Родина-мать зовёт!
Volgograd and the Motherland statue.JPG
48°44′32,20″ пн. ш. 44°32′13,50″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1959
Вышыня 85 м
Матэрыял бетон

Скульптура «Радзіма-маці кліча!» — кампазіцыйны цэнтр помніка-ансамбля «Героям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане ў Валгаградзе.

Твор скульптара Я. В. Вучэціча і інжынера М. В. Нікіціна ўяўляе сабой шматметровую фігуру жанчыны, якая зрабіла крок наперад з узнятым мячом. Статуя з’яўляецца алегарычным вобразам Радзімы, якая кліча сваіх сыноў на бой з ворагам. У мастацкім сэнсе статуя ўяўляе сабой сучасную інтэрпрэтацыю антычнай багіні перамогі Нікі, якая заклікае сваіх сыноў і дачок даць адпор ворагу, працягнуць далейшае наступленне.

Будаўніцтва манумента было пачалося ў маі 1959 года і завершана 15 кастрычніка 1967 года. Скульптура на момант стварэння была самай высокай у свеце статуі. Рэстаўрацыйныя работы на Галоўным мануменце помніка-ансамбля праводзіліся двойчы: у 1972 і 1986 гадах, у прыватнасці ў 1972 годзе быў заменены меч.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Скульптура «Радзіма-маці кліча!» занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса як самая вялікая на той момант скульптура-статуя ў свеце. Яе вышыня — 52 метраў, даўжыня рукі — 20 і мяча — 33 метра[1]. Агульная вышыня скульптуры — 85 метраў. Вага скульптуры — 8 тысяч тон, а мяча — 14 тон (для параўнання: Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку ў вышыню 46 метраў, Статуя Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра 38 метраў). На дадзены момант статуя займае 9 месца ў спісе самых высокіх статуй свету [2] і з’яўляецца самай высокай нерэлігійнай статуяй у свеце:
Злева направа параўнанне па вышыні (у тым ліку п’едэстал): Статуя Адзінства, Буда Вясенняга Храма, Статуя Свабоды, Радзіма-маці, статуя Хрыста-Збавіцеля і «Давід» працы Мікеланджэла.
Герб Валгаградскай вобласці
Сцяг Валгаградскай вобласці

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]