Радзіма (газета)
| «Радзіма» | |
|---|---|
| Арыгінальная назва |
«Камунар Глушчыны» |
| Уладальнік | Глускі раённы выканаўчы камітэт |
| Галоўны рэдактар | Ірына Пятроўна Грамыка |
| Заснавана | 7 лістапада 1930 г. |
| Палітычная прыналежнасць | дзяржаўная |
| Мова | беларуская, руская |
| Галоўны офіс | Глуск, Кірава, 16 |
| Вэб-сайт | glusk.by |
Радзіма — беларуская газета Глускага раёна Магілёўскай вобласці, заснаваная 7 лістапада 1939 г пад назвай «Камунар Глушчыны». Пазней, да атрымання цяперашняй назвы, выходзіла пад назвамі «Сцяг калектывізацыі», «Сацыялістычная вёска» і «Сцяг Радзімы[1]». Выходзіць на беларускай і рускай мовах у г. Глуск па аўторках і пятніцах[2]. Мае свой сайт і старонкі ў шэрагу сацыяльных сетак.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Іванавіч Грахоўскі, (вядомы паэт, першы карэспандэнт газеты ў 1930 г.)
Радыёпраграма «Голас Глушчыны»
[правіць | правіць зыходнік]Інфармацыі пра мясцоваем радыёвяшчанне захавалася ў свабодным доступу мала. Вядома, што рэдакцыя знаходзілася ў адным будынку з рэдакцыяй газеты, а рэдактарам была Таццяна Генадзеўна Лукашэвіч[3]. Была спроба захаваць запіс мясцовага радыё, якая не мела поспеху[4]. 30 ліпеня 2015 г. новы закон «Аб электасувязі» забараніў СМІ перадаваць свае частоты іншым СМІ, аМінінфарм РБ у пісьме № 08-01-07/1097 ад 7.12.2015 падлумачыў, што Белтэлерадёкампанія не можа больш даваць эфір рэгіянальным праграмам радыёвяшчання[5]. 28 снежня прагучаў апошні выпуск перадачы «Голас Глушчыны»[5]. Акрамя яе спынілі дзейнасць яшчэ 20 радыёпраграм Магілёўскай вобласці, а раённыя навіны пачалі перадаваць на Радыё «Магілёў»[6]. Да 2017 г. кожны чацвер у 16:30 на частаце 96.4 FM выходзіла перадача «Местное время. Глуск», з 2017 г. навіны Глускага раёна Радыё «Магілёў» пачало трансліраваць разам з навінамі іншых раёнаў[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Згода звестак, апублікаваных на сайце газеты Архівавана 2 ліпеня 2026.
- ↑ Радзіма // База «СМІ Беларусі»
- ↑ Глусское районное радио // База «СМІ Беларусі»
- ↑ Зніклы запіс пад назвай «Районное радио Глуск»(недаступная спасылка)
- 1 2 С нового года без «Голаса Глушчыны»(недаступная спасылка) // Газета Радзіма, 27.12.2015
- ↑ Згодна паведамленню на старонцы Укантакце суполкі «Радиоинформ»
- ↑ Слушайте «Местное время»(недаступная спасылка) // Газета Радзіма, 20.01.2017