Радзіма (кінатэатр, Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінатэатр
«Радзіма»
53°54′07″ пн. ш. 30°20′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Магілёў
Архітэктар Уладзімір Мікалаевіч Вараксін
Дата пабудовы 1939 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Радзіма» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве, размешчаны ў цэнтры горада, па Ленінскай вуліцы, 47.

Будынак кінатэатра пабудаваны ў 1939 годзе па праекце архітэктара У. Вараксіна. У час Вялікай Айчыннай вайны разбураны, у 1944 годзе адноўлены, у 1972 годзе рэканструяваны. Праводзяцца рэтраспектыўныя і тэматычныя паказы кінастужак. Пры кінатэатры працаваў кінаклуб выхаднога дня.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План 1-га паверху. 1949 - пачатак 1950-х гадоў

Адзін з першых у беларускім савецкім дойлідстве будынкаў, у якім выкарыстаны класічныя формы і дэкор. Замыкае перспектыву Камсамольскага сквера з боку вуліцы Першамайскай. Кампактны цагляны будынак мае ў плане форму выцягнутага прамавугольніка. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе 4-калоннага порціка. На падоўжнай восі аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі паслядоўна размешчаны касавы вестыбюль, двухсветлавое прасторнае фае і глядзельная зала на 550 месцаў. На антрэсольным паверсе невялікая канцэртна-лекцыйная і чытальная залы, буфет.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Радзіма» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]