Радзіма (тэлесерыял, 2011)
«Радзіма» (англ.: Homeland) — амерыканскі тэлесерыял у жанры псіхалагічнага шпіёнскага трылера, распрацаваны Говардам Горданам і Алексам Гансам і заснаваны на арыгінальным ізраільскім тэлесерыяле Гідэона Рафа «Ваеннапалонныя»[4].
Прэм’ера серыяла адбылася 2 кастрычніка 2011 года[5]. Першы эпізод быў даступны анлайн больш чым за два тыдні да тэлевізійнай трансляцыі, і гледачы павінны былі выканаць гульнявыя задачы, каб атрымаць да яго доступ[6][7]. Прэм’ера восьмага і апошняга сезона серыяла адбылася 9 лютага 2020 года. Фінал выйшаў у эфір 26 красавіка 2020 года.
Серыял атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі, а яго першыя два сезоны атрымалі амаль усеагульнае прызнанне. Ён атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку прэмію «Залаты глобус» 2011 і 2012 гадоў за найлепшы тэлевізійны серыял — драма за першыя два сезоны і прэмію «Эмі» 2012 года за найлепшы драматычны серыял за першы сезон. Клэр Дэйнс двойчы выйграла прэмію «Эмі» за найлепшую вядучую жаночую ролю ў драматычным серыяле (з пяці намінацый), а Дэміэн Льюіс адзін раз выйграў прэмію «Эмі» за найлепшую вядучую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле (з двух намінацый). Акцёры другога плана Мэндзі Пацінкін, Марэна Бакарын, Руперт Фрэнд і Фарыд Мюрэй Абрахам таксама атрымалі намінацыі на прэмію «Эмі» за акцёрскую ігру[8].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Сяржант марской пяхоты ВМФ ЗША Нікалас Броўдзі вяртаецца дадому пасля васьмі гадоў адсутнасці без вестак у Іраку. Кэры Мэцісан, афіцэр ЦРУ, падазрае, што ён датычны да падрыхтоўкі тэрарыстычнай атацы на Амерыку.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ "Homeland – Listings". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2012-05-09. Праверана 2011-12-30.
- ↑ Seidman, Robert. Showtime Releases Trailers for Dexter and Homeland (Video), Both Premiere Sunday, October 2(недаступная спасылка). TV by the Numbers (21 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 20 жніўня 2011.
- ↑ Homeland . Showtime. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2012. Праверана 15 верасня 2011.
- ↑ Ng, Philiana (2011-09-13). "Showtime Puts Homeland Pilot Online Ahead of October Premiere". The Hollywood Reporter. Архівавана з арыгінала 2011-10-03. Праверана 2011-09-15.
- ↑ Homeland . Emmys.com. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- sho.com/homeland (англ.) — афіцыйны сайт
- Радзіма на сайце «Internet Movie Database» (англ.)