Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі
Гарецкий Радим Гаврилович.jpg
Дата нараджэння

7 снежня 1928(1928-12-07) (88 гадоў)

Месца нараджэння

г. Мінск

Грамадзянства

Flag of Belarus.svg Беларусь

Бацька:

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі

Навуковая сфера

Геалогія

Навуковая ступень

доктар навук

Навуковае званне

акадэмік АН БССР, прафесар

Альма-матар

Маскоўскі нафтавы інстытут(руск.) бел.

Узнагароды і прэміі

Дзяржаўная прэмія СССР — 1969Дзяржаўная прэмія БССР — 1978

Радзім Гаўрылавіч Гарэ́цкі (нар. 7 снежня 1928, г. Мінск) — беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР (1977, член-карэспандэнт з 1972), доктар геолага-мінералагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1]. Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Радзім Гарэцкі, сын Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, пляменнік Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам.

Даваенныя гады[правіць | правіць зыходнік]

У 1930-я — 40-я гады на сям'ю Гарэцкіх абрынуліся палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі знаходзіўся ў высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе(руск.) бел., Мядзведжай Гары, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым(руск.) бел., Чкалаўску і інш.

Адукацыя і прафесійнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце(руск.) бел. Р. Гарэцкі сумяшчаў з работай геолагам. Пасля яго заканчэння ў 1952 прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР(руск.) бел., дзе працаваў да 1971[1], з 1977 года дырэктар гэтага інстытута, старшыня камісіі па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі[1].

З 1992 па 1997 Р. Г. Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя навуковыя працы прысвяціў тэрыторыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. З пачатку 1960-х асаблівую ўвагу надае вывучэнню маладых платформ. Па гэтай праблеме ён надрукаваў шэраг прац, сярод якіх вылучаецца манаграфія «Тэктоніка маладых платформ Еўразіі» (1972). Даследаванні дазволілі высвятліць тэктанічныя заканамернасці размяшчэння многіх карысных выкапняў. У выніку даследаванняў Р. Гарэцкага і яго калег у 1965 у Прыараллі(руск.) бел. быў адкрыты новы газаносны раён.

Важнае месца ў даследаваннях Р. Гарэцкага займае стварэнне тэктанічных карт. Ён актыўна ўдзельнічаў у складанні Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы, Тэктанічнай карты Еўразіі і манаграфій да іх. За ўдзел у стварэнні Тэктанічнай карты Еўразіі Р. Г. Гарэцкі разам з шэрагам вучоных удастоены ў 1969 Дзяржаўнай прэміі СССР.

У 1971 пачаўся этап у навуковай дзейнасці Р. Гарэцкага, звязаны з Беларуссю. У снежні ён вярнуўся ў Мінск і стварыў у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі. У хуткім часе Р. Г. Гарэцкі зрабіўся прызнаным лідарам тэктанічнай школы Беларусі і Прыбалтыкі. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзяць праблемы тэктонікі старажытных платформ, рэгіянальнай геалогіі, карысных выкапняў Беларусі. У 1972 Радзім Гаўрылавіч быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1976 калектыў спецыялістаў пад яго кіраўніцтвам стварыў Тэктанічную карту Беларусі і сумежных тэрыторый маштабу 1:500 000 і манаграфію «Тэктоніка Беларусі». У 1978 Р. Г. Гарэцкі разам з групай вучоных і геолагаў-практыкаў быў адзначаны за гэта Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 1977 абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.

Важнае месца ў дзейнасці Р. Гарэцкага мелі сумесныя працы з замежнымі геолагамі.

Р. Г. Гарэцкі адкрыў Базайскае месцараджэнне ў Заходнім Казахстане[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 515 навуковых прац і больш за 300 навукова-папулярных выданняў, у тым ліку 46 манаграфій, 41 карты геалагічнага ўтрымання, 5 вынаходак[2].

  • Тектонический анализ мощностей. М., 1960 (совм. с А. Л. Яншиным(руск.) бел.).
  • Тектоника молодых платформ Евразии. М.: Наука, 1972.
  • Тектоника Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1976 (в соавт.).
  • Калиеносные бассейны мира. Мн.: Наука и техника, 1988 (в соавт.).
  • Проблемы нефтегазоносности верхнепротерозойских и палеозойских комплексов Беларуси и Сибири. Мн.: БЕЛГЕО, 2003 (в соавт.).

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1990 Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі член Рады, а з 1993 прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Актыўна працаваў з беларускай дыяспарай, быў адным з арганізатараў з'ездаў беларусаў свету. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У сваіх шматлікіх выступлениях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе «Шляхам адраджэння» (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасць Беларусі, адраджэнне беларускай мовы і культуры.

Публіцыстычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У кнізе «Ахвярую сваім „Я“… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх. У 2013 выйшла кніга публіцыстычных артыкулаў, лірычных замалёвак, мініяцюр і эсэ «Жыццёвы меланж»[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Гарецкий Радим Гаврилович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 138. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 Акадэмік ГАРЭЦКІ Радзім Гаўрылавіч (руск.) 
  3. Радзім Гарэцкі апавядае

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радим Гаврилович Гарецкий: Библиогр. указ. Мн.: Наука и техника, 1988.
  • Р. Я. Айзберг Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Природные ресурсы. 1998. No.4.
  • Акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі: Біябібліяграфія. Мн.: ІГН НАН Беларусі, 1998.
  • Radim Gavrilovich Garetsky (on his 80th birthday) // Geotectonics. 2009, Vol. 43, Issue 2.
  • К 85-летию академика Р. Г. Гарецкого // Природопользование. 2013. Вып.24.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]