Радыёхваля (завод)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Радиоволна (завод))
Радыёхваля
Тып ААТ
Заснаванне 1975
Ранейшыя назвы Гродзенскі філіял Брэсцкага электрамеханічнага завода
Гродзенскі завод «Аўтамагнітол»
ГРУВП «Радыёхваля»
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Ключавыя постаці Святаслаў Здзіслававіч Карпінскі
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя жгуты для аўтамабіляў канцэрна «Volkswagen AG», дэталі каляровага ліцця, гальванічныя і лакафарбавыя пакрыцці, дэталі з пластмас і гумы
Сайт Афіцыйны сайт

ААТ «Радыёхваля» — беларуская кампанія па вытворчасці электрычных прылад, якая размешчана ў Гродна.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», шматпрофільнае прамысловае прадпрыемства, больш за 40 гадоў працуе ў галіне машынабудавання. Спецыялізуецца на вытворчасці трактарных і аўтамабільных генератараў, кампакт-генератараў і запчастак для аўтатрактарнай тэхнікі. На прадпрыемстве вырабляюцца секцыйна-пласціністыя і кожухатрубныя цеплаабменнікі з выкарыстаннем тэхналогіі паяння ў вакуумнай печы. Для аснашчэння кабін аўтамабіляў розных мадэляў выпускаюцца наборы запорных прылад рознай камплектацыі, якая ўключае ў сябе замок дзвярэй кабіны, унутраныя і вонкавыя ручкі дзвярэй кабіны, замок запальвання. Спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабільных электражгутоў для канцэрна «Volkswagen AG». Супрацоўнічае з прадпрыемствамі Украіны, Эстоніі, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Венгрыі, Малдовы, В’етнама, Казахстана, Егіпта, Азербайджана і Афганістана.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліпень 1975 — Саветам Міністраў СССР прынята рашэнне аб будаўніцтве ў горадзе Гродна завода па выпуску аўтамагнітол.
  • Студзень 1976 — у горадзе Гродна арганізаваны Гродзенскі філіял Брэсцкага электрамеханічнага завода, які выпускаў драты сілкавання і гучнагаварыцелі да магнітолы.
  • Травень 1977 — выпушчана першая прадукцыя: драты сілкавання і гучнагаварыцелі.
  • 1978 год — выпушчана першая магнітола «Гродна-301».
  • 1980 год — Гродзенскі завод «Аўтамагнітол» атрымаў статус самастойнага прадпрыемства.
  • 19811982 гады — гады асваення і выпуску складаных радыётэхнічных комплексаў спецыяльнага прызначэння для авіяцыйнай прамысловасці і стэрэамагнітол «Гродна-302».
  • 1990 год — завод перайменаваны ў вытворчае аб’яднанне «Хваля» і засвоены выпуск магнітол «Гродна РМ-310СА», «312СА».
  • 19931994 гады — закрыта вытворчасць спецтэхнікі. Па рашэнні Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь прадпрыемства распрацавала канструкцыю і асвоіла выпуск трактарных генератараў для ААТ «УКХ „Мінскага маторнага завода“».
  • Красавік 1995 — у склад аб’яднання «Хваля» увайшоў Гродзенскі завод «Радыёпрыбор», які выпускаў чорна-белыя тэлевізары, усехвалёвыя радыёпрыёмнікі і абсталяванне сістэм кабельнага тэлебачання.
  • 2000 год — аб’яднанне ВА «Хваля» перайменавана ў Гродзенскае рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Радыёхваля».
  • 2003 год — на тэрыторыі прадпрыемства «Радыёхваля» арганізавана вытворчасць жгутоў электраправодных для аўтамабіляў канцэрна «Volkswagen» у адрас Sumitomo Electric Bordnetze — «SEBN PL» (Польшча).
  • 2004 год — прадпрыемства закрыла вытворчасць радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў і пераарыентавалася на выпуск дэталяў і камплектуючых да аўтатрактарнай тэхнікі.
  • Люты 2004 — дзяржаўнае прадпрыемства «Радыёхваля» увайшло ў склад вытворчага аб’яднання «Мінскі маторны завод».
  • 2004—2006 гады — асвоены дэталі і вузлы да рухавікоў: цеплаабменнікі, дэмпферы сіліконавыя, нацягвальнікі, кранштэйны, шківы, штуцеры, кутнікі, монацыклоны, вентылятары, ванны алейныя.
  • Снежань 2006 — сістэма мэнэджменту якасці вытворчасці камплектуючых вырабаў і запасных частак да аўтатрактарнай тэхнікі прайшла сертыфікацыю на адпаведнасць СТБ ISO 9001.
  • 2006—2008 гады — пашырэнне наменклатуры выпускаемых вырабаў за кошт асваення новых мадэляў вадкасна-алейных цеплаабменнікаў, дэмпфераў, муфт электрамагнітных і іншых дэталяў да рухавікоў.
  • Снежань 2008 — дзяржаўнае прадпрыемства «Радыёхваля» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Радыёхваля».
  • Жнівень 2009 — сістэма мэнэджменту якасці вытворчасці электраправодных джгутоў для аўтамабільнай тэхнікі прайшла сертыфікацыю на адпаведнасць СТБ ISO 9001.
  • Кастрычнік 2013 — ААТ «Радыёхваля» пачынае ажыццяўляць пастаўкі новых відаў джгутоў электропроводных ў адрас Sumitomo Electric Bordnetze — «SEBN RU» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія).
  • Люты 2014 — сістэма мэнэджменту якасці вытворчасці электраправодных джгутоў для аўтамабільнай тэхнікі прайшла сертыфікацыю на адпаведнасць ISO/TS 16949.
  • 2014—2015 гады — вытворчасць жгутоў для аўтамабіляў маркі Porsche, Audi TT, Volkswagen Transporter, Skoda Yeti, Skoda Octavia, Volkswagen Jetta.
  • Снежань 2015 — сістэма мэнэджменту якасці вытворчасці камплектуючых вырабаў і запасных частак для аўтатрактарнай тэхнікі прайшла пацверджанне на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001—2009.

Зноскі

  1. О предприятии (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ААТ «Радыёхваля». Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]