Радольфа Ланчані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Радольфа Ланчані
італ.: Rodolfo Amadeo Lanciani
Дата нараджэння 2 студзеня 1845(1845-01-02)[1] ці 1847
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1929(1929-05-21)[2][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, мастацтвазнавец, археолаг, прафесар, палітык, інжынер
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Радольфа Ланчані на Вікісховішчы

Радольфа Амадэа Ланчані, Ланчыяні — італьянскі інжынер, археолаг, вядомы даследаваннямі тапаграфіі і помнікаў Рыма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ланчані вучыўся на інжынера ў Папскім універсітэце ў Рыме. Пасля заканчэння вучобы ён прыняў удзел у раскопках гавані Траяна ў Остыі, апісанне раскопак было апублікавана ў Monumenti ed Annali Інстытута археалагічных паведамленняў. З тых тых часоў Ланчані захапіўся археалагічнымі даследаваннямі антычных збудаванняў.

У 1872 годзе ён стаў сакратаром Commissione Archaeologica Communale — муніцыпальнай археалагічнай камісіі ў Рыме, ў 1879 годзе прафесарам па рымскай тапаграфіі ва ўніверсітэце Рыма. Пазней Ланчані стаў ганаровым прафесарам універсітэтаў Вюрцбург, Оксфард, Глазга, Гарвард, Абердзіна.

Ланчані займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Рыме, а таксама збіраў нататкі, замалёўкі, вытрымкі з крыніц эпохі Адраджэння. Гэтыя дадзеныя былі апублікаваныя ў 4 тамах «Storia degli Scavi di Roma e le Notizie intorno alle Collezioni Romane di Antichità» у 1902-1912 гадах.

Ланчані таксама прадухіліў будаўніцтва грамадскага парку на тэрыторыі тэрм Каракалы ў Рыме.

Спіс работ Ланчані[правіць | правіць зыходнік]

  • Forma Urbis Romae.
  • «I Commentarii di Frontino sulle acque sugli acquedotti». 1880.
  • «Rome in the light of recent excavations»
  • «Pagan and Christian Rome». 1893-1901.
  • The Destruction of Ancient Rome. A Sketch of the History of the Monuments. 1899.
  • The Golden Days of the Renaissance in Rome, from the Pontificate of Julius II to that of Paul III. A. Constable, 1906.
  • Wanderings in the Roman Campagna. 1909.
  • The Roman Forum. A Photographic Description of its Monuments. 1910.
  • Wanderings through Ancient Roman Churches. 1924.
  • Ancient and Modern Rome. 1925.

Зноскі

  1. Rodolfo Amedeo Lanciani // http://www.lonsea.de/pub/person/717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. AA.VV. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]