Радамля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Радомля, Чавускі раён)
Аграгарадок
Радамля
Гарадзішча
Гарадзішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 303 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2242
Паштовыя індэксы
213203
Аўтамабільны код
6
СААТА
7254828076
Радамля на карце Беларусі ±
Радамля (Беларусь)
Радамля
Радамля (Магілёўская вобласць)
Радамля

Ра́дамля[1] (трансліт.: Radamlia, руск.: Радомля) — аграгарадок у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Радамльскага сельсавета. Ля вёскі працякае рака Радуча, прыток Проні. Насельніцтва 303 чал. (2010). Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Чавусаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы (лінія Магілёў — Крычаў).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць гіпотэза, што Радамля з’яўлялася цэнтрам племені радзімічаў[2][3]. У 1527 годзе тут размяшчаўся замак, перададзены князю Заслаўскаму. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Мсціслаўскага ваяводства, з 1580 года — у дзяржаўным скарбе (паводле іншых звестак, знаходзілася ва ўладанні князёў Мсціслаўскіх). Цягам 1539—1770 гадоў Радамля была цэнтрам староства. У 1619 годзе тут заснавалі рэзідэнцыю кармелітаў, з 1743 года дзейнічаў кляштар[4].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Радамля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да сяла. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 расійскія ўлады скасавалі кляштар кармелітаў. Станам на 1849 год у Радамлі было 10 двароў, карчма і млын; на 1880 год — 25 двароў, 2 царквы, касцёл, заезны дом. З 1883 года працавала школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) у сяле было 29 двароў, царква, школа, багадзельня; у паселішчы, што знаходзілася поба 11 двароў, крама, карчма. На 1909 год — 37 двароў.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Радамля ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Радамлю вярнулі БССР, дзе яна 20 жніўня зрабілася цэнтрам сельсавета (існаваў да 16 ліпеня 1954 года). У 1930-я гады бальшавікі зруйнавалі мясцовы касцёл. З 16 ліпеня 1954 года па 16 верасня 1959 года вёска ў складзе Суслаўскага сельсавета[5], пасля — у складзе Пуцькаўскага сельсавета.

23 снежня 2009 года сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Жаліўскага ў Радамльскі, а цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Жаліўе ў Радамлю[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1849 год — 73 чал.; 1880 год — 162 чал.; 1897 год — 157 чал. у сяле Радамля і 67 чал. у паселішчы Радамля
  • XX стагоддзе: 1909 год — 230 чал.; 1999 год — 349 чал.[7]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 334 жыхары, 102 двары[8]; 2010 год — 303 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Радамлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На левым беразе рэчкі Радуча размяшчаецца гарадзішча ранняга жалезнага веку.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Найсв. Дзевы Марыі
Касцёл, інтэр’ер

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Радо́мля, Радо́мль, м.
  2. Радамля Архівавана 11 сакавіка 2011. (руск.)
  3. Радамля — столица радимичей? Архівавана 23 чэрвеня 2016. (руск.)
  4. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 450.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Дрыбінскага, Круглянскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці ад 16 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 12.
  6. «Об изменении административно-территориального ўстройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Архівавана 24 лістапада 2015. (руск.)
  7. ЭГБ 2001.
  8. БелЭн 2001.
  9. Радамля
  10. Radoml // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 423.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]