Радрыга Дэ Паўль
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Нарадзіўся |
24 мая 1994[1][2][…] (30 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | ||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||
Вага | 74 кг[4] | |||||||||
Пазіцыя | флангавы паўабаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Радры́га Дэ Паўль (ісп.: Rodrigo De Paul; нар. 24 мая 1994) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Займацца футболам пачаў у клубе «Расінг». У веку 18 гадоў далучыўся да галоўнай каманды клуба, першы раз з’явіўшыся на лаве запасных 24 чэрвеня 2012 года ў матчы супраць «Велес Сарсфілда». Дэбют іграка прыпаў на 10 лютага 2013 года, калі Дэ Паўль з’явіўся на пляцоўцы на 86-й хвіліне замест Маўра Камаранезі ў матчы супраць «Атлетыка Рафаэлі»[5]. Свой першы гол паўабаронца забіў праз месяц у матчы супраць «Сан-Марціна». Гульца з хуткім прагрэсам запрыкмецілі ў Еўропе і запрасілі ў «Валенсію». Іспанцам гэта каштавала 6,5 млн еўра[6]. 23 жніўня 2014 года Дэ Паўль упершыню апрануў валенсійскую кашулю ў матчы супраць «Севільі». Ігрок выйшаў на поле на 65-й хвіліне, але быў выдалены праз хвіліну за грубае парушэнне[7]. Першы гол аргенцінец забіў 4 снежня ў браму «Рая Вальекана» ў розыгрышу Кубка Іспаніі. Першы ж гол у матчах Ла Лігі ігрок забіў стрэлам у браму «Атлетыка» з Більбаа. З прыходам у клуб трэнера Гары Невіла ігрок страціў месца ў складзе і быў аддадзены ў арэнду ў свой родны «Расінг». Па вяртанні з арэнды футбаліст сышоў у італьянскі «Удынезэ» ў ліпені 2016 года[8]. Першы матч за ўдынцаў Дэ Паўль правёў 20 жніўня 2016 года супраць «Ромы», але клуб атрымаў паражэнне з лікам 4:0. Першага голу трэба было чакаць каля паўгода, калі аргенцінец пацэліў мяч у браму «Мілана», што дапамагло абыграць міланцаў з лікам 2:1. Паспяхова для іграка пачаўся сезон 2018—2019 гадоў, калі Дэ Паўль чатыры разы адзначыўся голам у шасці матчах Серыі А[9]. Сезон спартсмен скончыў найлепшым бамбардзірам «Удынезэ», у дадатак зарабіўшы шмат галявых перадач. У 2020 годзе аргенцінец быў прызначаны капітанам клуба пасля таго, як з яго пайшоў Кевіна Лазанні[10].
12 ліпеня 2021 года Дэ Паўль склаў пяцігадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыкам». Ён далучыўся да свайго новага клуба праз некалькі дзён пасля перамогі ў Кубку Амерыкі. 7 снежня 2021 года ігрок пацэліў свой першы гол за мадрыдцаў у пераможным матчы супраць «Порту» (3:1) у апошняй гульні групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Дэ Паўль дэбютаваў за нацыянальную зборную Аргенціны 11 кастрычніка 2018 года ў пераможным матчы супраць зборнай Ірака (4:0), а пазней стаў асноўным паўабаронцам пры кіраўніцтве Ліянеля Скалоні. Ігрок уваходзіў у склад зборнай на Кубку Амерыкі 2019 года, калі аргенцінцы занялі трэцяе месца. Таксама спартсмен узяў удзел у пераможным Кубку Амерыкі 2021 года. Менавіта яго далёкі пас дапамог Анхелю Дзі Марыі забіць адзіны гол у браму зборнай Бразіліі ў фінале турніру[11].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Аргенціна»:
- Чэмпіён свету: 2022
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Rodrigo de Paul // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rodrigo De Paul // FBref
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
- ↑ https://www.tablesleague.com/teams/udinese1/rodrigo_de-paul/
- ↑ «En su casa, Atlético de Rafaela goleó a Racing». Mundo D.
- ↑ «Comunicado Oficial». Valencia CF.
- ↑ «Punto de fe del Valencia». Marca.
- ↑ «Rodrigo de Paul transferred to Udinese». Valencia CF.
- ↑ «Udinese claims 2–0 win over last-placed Chievo in Serie A». Efe.
- ↑ «Lasagna „declassato“? Nonostante la sua titolarità ieri il capitano era De Paul». Tutto Udinese.
- ↑ «Argentina 1—0 Brazil: Copa América final — live!». The Guardian.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)
- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Ігракі ФК Валенсія
- Ігракі ФК Удзінезэ
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Расінг Авельянеда