Радрыга Рата
| Радрыга Рата | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Rodrigo de Rato | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Марыяна Рахой | ||||||
| Пераемнік | Марыя Тэрэса Фернандэс дэ ла Вега Санс | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Сарая Саэнс дэ Сантамарыя | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 сакавіка 1949[1][2] (77 гадоў)
|
||||||
| Імя пры нараджэнні | ісп.: Rodrigo de Rato y Figaredo | ||||||
| Бацька | Ramón Rato[d] | ||||||
| Жонка | Ángeles Alarcó[d][3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктарская ступень[d] ()[4] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Радрыга дэ Рата і Фігарэда (ісп.: Rodrigo de Rato y Figaredo; нар. 18 сакавіка 1949, Мадрыд) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Займаў пасаду міністра эканомікі Іспаніі. З траўня 2004 па кастрычнік 2007 года займаў пасаду дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду. У 2010—2012 гадах узначальваў фінансавую групу Bankia. У цяперашні час працуе ў Telefónica дарадцам па краінах Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Радрыга Рата — прадстаўнік двух арыстакратычных астурыйскіх родаў Рата і Фігарэда. Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Кампутэнсэ, затым вывучаў менеджмент у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 2003 годзе атрымаў доктарскую ступень па палітычнай эканоміі ў родным універсітэце ў Мадрыдзе.
З пачатку 1980-х гадоў займаў кіруючыя пасады ў кансерватыўнай Народнай партыі Іспаніі, у 1996 годзе быў абраны намеснікам генеральнага сакратара. Пасля перамогі Народнай партыі на чале з Хасэ Марыяй Аснарам на выбарах у сакавіку 1996 года Рата быў прызначаны другім віцэ-старшынёй урада і міністрам эканомікі і фінансаў, захаваўшы за сабой гэтыя пасады аж да выбараў 14 сакавіка 2004 года.
4 мая 2004 года выканаўчы савет МВФ прызначыў Рата пераемнікам Хорста Кёлера на пасадзе дырэктара-распарадчыка фонду. 28 чэрвеня 2007 года Рата заявіў пра сваю адстаўку з пасады па прычынах асабістага характару ў кастрычніку 2007 года. Яго змяніў на гэтай пасадзе Дамінік Строс-Кан.
У 2010—2012 гадах займаў пасаду старшыні савета дырэктараў банка Caja Madrid і пасля Bankia, змяніўшы на гэтай пасадзе Мігеля Блесу. 23 лютага 2017 года разам з Мігелем Блесам быў прыгавораны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за крадзяжы сродкаў у так званай справе аб «чорных крэдытных картах». У верасні 2018 года прысуд быў пацверджаны Вярхоўным судом Іспаніі.
Зноскі
- ↑ Rodrigo Rato Figaredo // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rodrigo de Rato // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.revistavanityfair.es/poder/articulos/rodrigo-rato-mujer-alicia-gonzalez-rato-gela-angeles-alarco/46596 Праверана 18 снежня 2021.
- ↑ TESEO — 1977.