Раду Беліган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раду Беліган
рум.: Radu Beligan
Дата нараджэння 14 снежня 1918(1918-12-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 2016(2016-07-20)[3][2][…] (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Румыніі
Дзеці Anamaria Beligan[d] і Lamia Beligan[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, дырэктар тэатра, кінарэжысёр, рэжысёр, пісьменнік
Узнагароды
Ордэн за заслугі ў культуры I ступені Ордэн Югаслаўскага сцяга са стужкай
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
IMDb ID 0067871
radubeligan.ro
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ра́ду Беліга́н (рум.: Radu Beligan; нар. 14 снежня 1918, Галбені, цяпер жудзец Бакэў, Румынія) — румынскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Румыніі (1962). Ганаровы член Акадэміі Румыніі (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і румына і грачанкі. У 1937—1938 гадах вывучаў права ў Бухарэсцкім універсітэце. Скончыў Каралеўскую акадэмію музыкі і драматычнага мастацтва, вучань Люсіі Струджа-Буланда і пісьменніка Эжэна Іанеска.

Выступаў у аматарскіх спектаклях. У 1938 годзе быў прыняты ў Рабочы тэатр, затым — у Нацыянальны тэатр у Бухарэсце. З 1939 года працаваў у тэатры і здымаўся ў кіно. У канцы 1940-х рэжысёр тэатра ў Бакэу.

У 1950—1965 гадах прафесар Інстытута тэатра і кіно ў Бухарэсце. Стварыў Тэатр камедыі ў Бухарэсце, якім кіраваў у 1961—1969 гг. У 1968—1990 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра імя І. Л. Караджале.

У 1969—1989 гадах член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Румыніі, у 1961—1975 гадах дэпутат Вялікага Нацыянальнага сходу Румыніі.

У 1971 годзе выбраны старшынёй, а затым у 1977 годзе пажыццёвым Ганаровым прэзідэнтам Міжнароднага інстытута тэатра. Член фларэнційскай Акадэміі Le Muse.

У снежні 2013 года ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як «найстарэйшы актыўны тэатральны акцёр» на планеце[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Лірыка-камедыйны акцёр. У 1940—1950-я гг. ў камедыях Караджале выконваў ролі: Вентурыяна («Бурная ноч»), Данданаке («Згубленае пісьмо»; абедзве і ў кіно), Кандыдат («У дні карнавалу»); стварыў глыбока псіхалагічны вобразы Мірою («Безыменная зорка» М. Себасцьяна), Кавафу («Узвар’яванае ягня» А. Барангі), Тузенбаха («Тры сястры» А. Чэхава, Дзяржаўная прэмія Румыніі 1950), Хлестакова («Рэвізор» М. Гогаля). Выступае і як тэатральны рэжысёр. Здымаўся таксама ў кінафільмах «Звініць даліна», «Афера Протар», «Узрыў», «Гняздо саламандраў», «Партрэт пакалення» і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]