Радывыліў
| Горад | |||||
| Радывыліў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Радивилів | |||||
|
|||||
| 50°07′43″ пн. ш. 25°15′52″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская | ||||
| Раён | Радывыліўскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1564 | ||||
| Плошча | 6,94 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 221 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 10 427 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3633 | ||||
| Паштовы індэкс | 35500—35508 | ||||
| КААТУУ | 5625810100 | ||||
| mrada.ucoz.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Радывыліў[1] (укр.: Радивилів), або Радзівілаў — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Слоніўка. Адміністрацыйны цэнтр Радывыліўскага раёна. Насельніцтва 10000 чал. (2024).
Знаходзіцца за 102 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Краснэ — Здалбуніў.
Этымалогія назвы
[правіць | правіць зыходнік]Места атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — Мікалая Радзівіла «Чорнага». За савецкім часам населены пункт насіў назву Чэрвонаармійск (укр.: Червоноармійськ).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упешыню згаданы ў 1564 годзе як паселішча ў Вялікім Княстве Літоўскім; валоданне Мікалая Радзівіла Чорнага. З 1565/66 года ў Валынскім ваяводстве. У 1568 годзе ў Радзівілаве пісар Францішак склаў Радзівілаўскі Апостал. Паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў у 1569 годзе да Каралеўства Польскага.
Станам на 1775 год у мястэчку было 146 будынкаў. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1870 годзе атрымаў статус горада. У 1873 годзе чыгунка злучыла Радзівілаў са Здалбунавам.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ўвайшоў у 1921 годзе ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дубенскі павет Валынскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. У 1940 годзе бальшавікі перайменавалі Радывыліў у Чэрвонаармійск. З 30 чэрвеня 1941 па 19 сакавіка 1944 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1993 годзе Вярхоўная Рада Украіны вярнула гораду гістарычную назву.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1870 — 2864 чал., з іх 79% іўдзеяў.[2]
- 1910 — 14,6 тыс. чал.
- 1991 — 10,8 тыс. чал.[3]
- 2006 — 10 190 чал.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і шавецкай прамысловасці.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Багдан Баднарскі (1874—1968) — кнігазнавец, бібліёграф.
- Фёдар Бортнік (1911—2002) — краязнавец, палітычны вязень.
- Мікалай Гірс (1820—1895) — міністр замежных спраў Расійскай імперыі.
- Герман Жукоўскі (1913—1976) — украінскі кампазітар.
- Юрый Кірычук (1956—2002) — украінскі гісторык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 476
- ↑ Червоноармейск // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ящук Володимир. Радивилів. Краєзнавчі матеріали. — Рівне, 2004. — 180 с.
- Ящук Володимир. Радивилів у перегуках віків. — Броди, 2014. — 260 с.
- Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 476
- Радзивилов // Радывыліў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радывыліў

