Радыёастранамічны інстытут НАН Украіны
Выгляд
Радыёастранамічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Radio Astronomy of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1985 |
Дырэктар | Вячаслаў Уладзіміравіч Захарэнка |
Юрыдычны адрас |
![]() вул. Мастацтваў, 4 |
Сайт | rian.kharkov.ua/index.ph… |
Радыёастранамічны інстытут НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне радыёастранамічных і радыёфізічных даследаванняў касмічнай прасторы. Заснаваны ў 1985 годзе на базе Аддзялення радыёастраноміі Інстытута радыёфізікі і электронікі АН УССР.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзяленне нізкачастотнай радыёастраноміі
- Аддзел дэкаметровай радыёастраноміі
- Аддзел астрафізікі
- Радыёастранамічная абсерваторыя імя С. Я. Браўдэ
- Аддзел радыёастранамічнай апаратуры і метадаў назіранняў
- Аддзел касмічнай радыёфізікі
- Аддзел міліметровай радыёастраноміі
- Аддзел мікрахвалевай радыёастраноміі
- Аддзел тэарэтычнай радыёфізікі
- Аддзел электронных ЗВЧ прылад
- Эксперыментальны аддзел высокіх тэхналогій ЗВЧ
- Аддзел радыёфізікі геакосмасу
- Нізкачастотная абсерваторыя