Радыёла лёнападобная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радыёла лёнападобная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Radiola linoides Roth

Сінонімы
  • Linum exiguum Salisb. nom. illeg.
  • Linum millegranum Gray nom. illeg.
  • Linum multiflorum Lam. nom. illeg.
  • Linum radiola L.
  • Linum tetrapetalum Gilib. nom. illeg.
  • Millegrana radiola (L.) Druce
  • Radiola linoidea St.-Lag.[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29249
NCBI  586403
EOL  579571
IPNI  544861-1
TPL  kew-2869134

Радыёла лёнападобная[4][5] (Radíola linoídes) — аднагадовая травяністая расліна; від роду Радыёла (Radiola) сямейства Лёнавыя (Linaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5-10 см, з тонкім коранем.

Сцябло прамое, тонкае, голае, часта чырванавата-афарбавана, ад аснавання вілавата-галінастае.

Лісце круглявае або падоўжанае, супраціўнае, сядзячае, цэльнакрайняе.

Кветкі дробныя, сабраны ў верхавінныя суквецці, чатырохчленныя, са зрослымі пры аснаванні надрэзанымі чашалісцікамі і белымі зваротнаяйкападобнымі пялёсткамі, роўнымі чашалісцікамі. Цвіце ў маі — верасні.

Лік храмасом: 2n=18[6].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Амерыка, Усходняя Еўропа, Прыбалтыка, Паўночная Афрыка, еўрапейская частка Расіі[6].

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Уваходзіць у Чырвоныя кнігі Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай Рэспублік[5]. У Расіі від уваходзіць у Чырвоныя кнігі Уладзімірскай, Калужскай, Ленінградскай і Ліпецкай абласцей[5], раней уваходзіў у Чырвоную кнігу Растоўскай вобласці. Расце на тэрыторыі Окскага запаведніка[7]. Рашэннем Луганскага абласнога савета № 32/21 ад 03.12.2009 г. від уключаны ў «Спіс рэгіянальна рэдкіх раслін Луганскай вобласці»[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Muscari neglectum Guss. ex Ten. is an accepted name (англ.). Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2019. Праверана 10 лістапада 2013.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в Радыёла лёнападобная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 10 лістапада 2013)
  6. а б Краснокнижный вид Radiola linoides в Красной книге Владимирской области. ООПТ России. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2013. Праверана 10 лістапада 2013.
  7. Radiola linoides Roth.. ООПТ России. Праверана 10 лістапада 2013.
  8. Рішення № 32/21 від 03.12.2009 р. Про затвердження Переліку видів рослин, не занесених до Червоної книги України, що підлягають особливій охороні на території Луганської області. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]