Радыён Асіевіч Кузьмін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Радыён Асіевіч Кузьмін
Кузьмин, Родион Осиевич.jpg
Дата нараджэння 21 лістапада (3 снежня) 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1949(1949-03-24)[2] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычны аналіз і тэорыя лікаў
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1935)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Я. В. Успенскі[d]
Член у
Commons-logo.svg Радыён Асіевіч Кузьмін на Вікісховішчы

Радыён Асі́евіч[4] Кузьмі́н (9 лістапада 1891, вёска Рабыя, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня — 23 сакавіка 1949, Ленінград) — расійскі і савецкі матэматык, вядомы сваімі працамі па тэорыі лікаў і матэматычным аналізе. Доктар фізіка-матэматычных навук (1935), член-карэспандэнт АН СССР (1946). Аўтар шэрага падручнікаў.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Радыён Кузьмін нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў вёсцы Рабыя, Гарадоцкага павета, Віцебскай губерні; паходзіў з сялянскай сям'і. У 1904—1910 гг. вучыўся ў Віцебскай гімназіі, у 1910 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Закончыць універсітэт яму ўдалося толькі ў 1916 г., часткова з прычыны часовай высылкі яго з Пецярбурга (за ўдзел у студэнцкім руху), часткова з-за цяжкіх матэрыяльных умоў. У 1916—1918 гг. быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1918 па 1922 г. Кузьмін працуе спачатку асістэнтам, потым прафесарам Пермскага ўніверсітэта. Тут Радыён Асіевіч піша сваю першую навуковую працу, у якой даказвае, што лагарыфмічная вытворная беселевай функцыі з цэлым індэксам n > 0 ёсць лік ірацыянальны пры рацыянальным значэнні аргумента x.

З 1922 г. Кузьмін пераязджае ў Ленінград і з гэтага моманту пачынаецца яго шырокая педагагічная дзейнасць у ленінградскіх ВНУ. З 1922 г. і да канца жыцця Радыён Асіевіч працаваў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. У розны час ён чытаў лекцыі ў Ленінградскім універсітэце, Інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, Лесатэхнічнай акадэміі, Педагагічным інстытуце ім. Пакроўскага і іншых навучальных установах.

У 1935 г. Р. А. Кузьміну была прысвоена вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук.

З 1945 г. і да канца жыцця загадваў кафедрай агульнай матэматыкі Ленінградскага ўніверсітэта.

У 1946 г. быў абраны членам-карэспандэнтам Усесаюзнай Акадэміі Навук.

23 сакавіка 1949 года раптоўна памёр.

Уклад у матэматыку[правіць | правіць зыходнік]

Няхай x — выпадковая велічыня, раўнамерна размеркаваная на прамежку (0, 1), і няхай
з'яўляецца прадстаўленнем ліку x у выглядзе неперарыўнага дробу. Трэба ацаніць выраз
дзе
Гаус даказаў, што Δn імкнецца к нулю пры нарастанні n да бесканечнасці, але не змог даць яўную ацэнку. Кузьмін даказаў, што
дзе C і α — некаторыя дадатныя пастаянныя. У 1929 годзе Поль Леві[ru] даказаў больш моцную ацэнку C·0.7n.
з'яўляецца трансцэндэнтным. Пра далейшыя вынікі ў гэтым напрамку гл. тэарэму Гельфанда–Шнайдэра[en].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1043036008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1043036008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1043036008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  4. Ад царкоўнага імені Асі́й (царк.-слав: Осий). Гл. Свидерская Г. Е. Родион Осиевич Кузьмин. Биографическое описание.
  5. Р. О. Кузьмин. Об одной задаче Гаусса // Доклады Академии наук СССР. — 1928. — С. 375–380.
  6. Р. О. Кузьмин. Об одном новом классе трансцендентных чисел // Известия Академии наук СССР. VII серия. Отделение физико-математических наук. — 1930. — № 6. — С. 585-597.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]