Радыёспорт
Радыёспорт — гэта тэхнічны від спорту ў межах якога праводзяцца афіцыйныя спаборніцтвы сярод аматарскіх радыёаператараў[1]. Радыёспорт падзяляецца на наступныя віды: хуткасная радыётэлеграфія, радыёпеленгацыя (англ. ARDF, старая назва «Паляванне на лісіц»), радыёмнагабор'е, радыётрыятлон, кароткахвалевая радыёсувязь і ультракароткахвалевая радыёсувязь. З 1977 году Міжнародны радыёаматарскі саюз (IARU) праводзіць Першынство свету па радыёспорце (англ. IARU HF World Championship). У Беларусі асноўнай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае беларускіх радыёаматараў і рэгламентуе правядзенне радыёспартныўных спаборніцтваў з'яўляецца Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў, створаная ў 1993 годзе.
Радыёспорт у Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе ў Менску прайшло Першынство свету па хуткаснай тэлеграфіі. На 2011 г. Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ Беларусі) сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь навучала хуткаснай радыётэлеграфіі з 6-гадовага ўзросту ў дамах тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Зборная Беларусі па хуткаснай тэлеграфіі, якую стварыла ДТСААФ Беларусі, перамагала ў камандным заліку на першынстве свету ў 1997, 2003, 2005, 2007, 2009, 2011 і 2012 гадах[2]. У 1997, 2003, 2005, 2007 і 2009 г. пераможцам першынства свету ў асабістым заліку станавіўся беларус Андрэй Біндасаў, які за свае дасягненні трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. У 2011 і 2012 гг. — пераможцам быў беларус Сяргей Швядко.
У 2018 годзе на XV чэмпіянаце свету па хуткаснай радыётэлеграфіі, што праходзіў у Казахстане зборная каманда Беларусі заняла першае каманднае месца сярод 18 краін, заваяваўшы 53 медалі ў асабістым заліку: 37 залатых, 11 сярэбраных і пяць бронзавых[3]. Упершыню ў гісторыі беларускага радыёспорту спартсмены сталі пераможцамі ва ўсіх узроставых катэгорыях.
На XXI чэмпіянаце свету па хуткаснай радыётэлеграфіі, які адбыўся у Чарнагорыі з 15 па 19 кастрычніка 2025 года[4], зборная Беларусі заняла першае каманднае месца сярод 20 краін, заваяваўшы 54 медалі, у тым ліку 34 залатых.[5]
Значэнне радыёспорту
[правіць | правіць зыходнік]Радыёспорт павышае тэхнічную і спартыўную дасведчанасць аматараў радыёсувязі, спрыяе развіццю навыкаў работы з радыёабсталяваннем, арыентаванню на мясцовасці і хуткаму прыняццю рашэнняў. Гэтая сфера шчыльна звязана з інавацыямі ў бесправадных камунікацыях і папулярызуе радыётэхніку сярод моладзі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Радиоспорт: медали за связь (руск.). KM.RU Новости - новости дня, новости России, последние новости и комментарии (16 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2018. Праверана 23 жніўня 2025.
- ↑ Информационное агентство БелТА. Чемпионат по скоростной радиотелеграфии (27 студзеня 2012). Праверана 24 жніўня 2025.
- ↑ XV чемпионат мира по скоростной радиотелеграфии — ВАЯР. vayar.mil.by. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2025. Праверана 24 жніўня 2025.
- ↑ «Установила мировой рекорд» – поговорили с мастером спорта Республики Беларусь по радиоспорту. ctv.by. Праверана 1 лютага 2026.
- ↑ Героев XXI чемпионата мира по скоростной радиотелеграфии торжественно встретили на родине (руск.). ДОСААФ (20 кастрычніка 2025). Праверана 1 лютага 2026.