Радыёфізіка
Радыёфізіка — навука, у шырокім сэнсе якая займаецца вывучэннем вагальных-хвалевых працэсаў рознай прыроды, у вузкім — вывучэннем электрамагнітных хваляў радыёдыяпазону. Гістарычна, асноўным прадметам даследаванняў радыёфізікі з'яўляліся радыёхвалі, а менавіта, іх выпраменьванне і прыём, распаўсюджванне ў розных асяроддзях, узаемадзеянне з аб'ектамі, а таксама паглынанне. Аднак, пасля метады радыёфізікі былі перанесены на іншыя раздзелы фізікі: оптыку, акустыку, ЗВЧ электроніку, паўправадніковую электроніку. Была створана агульная тэорыя распаўсюджвання хваль, распрацаваны метады рашэння хвалевых ураўненняў для нелінейных і нераўнаважных асяроддзяў з прасторавай і часовай дысперсіямі.
Практычнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Важнае прымяненне радыёфізіка знайшла ў радыёлакацыі. У радыёлакацыі вырашаецца зваротная хвалевая задача — па вядомым сігнале неабходна вызначыць аб'ект, які яго згенераваў, або рассеяць. Менавіта радыёлакацыйныя задачы прывялі да бурнага развіцця радыёфізікі ў Савецкім Саюзе пасля заканчэння Айчыннай вайны.
Радыёфізіка забяспечвае радыётэхніку метадамі, неабходнымі для распрацоўкі такіх прылад, як прыёмныя і перадавальныя антэны, генератары электрамагнітных хваляў, прыёмнікі, узмацняльнікі, фільтры, мадулятары, дэмадулятары, радыёхваляводы, радыёлакатары, квантавыя прылады і г. д.
Радыёфізічныя метады паклалі пачатак даследаванні космасу ў радыёдыяпазоне — т. зв. радыёастраноміі, якая мае важнае значэнне для астрафізікі.
Напрамкі даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]
У сілу міждысцыплінарнасці дадзенага раздзела фізікі напрамкі даследаванняў шмат у чым перасякаюцца з напрамкамі даследаванняў у іншых раздзелах.
Па вырашаемым задачам радыёфізіка можа быць падзелена на некалькі падраздзелаў:
Класічная радыёфізіка[правіць | правіць зыходнік]
У рамках класічнай радыёфізікі праводзяцца даследаванні па наступных напрамках:
- Выпраменьванне і распаўсюджанне радыёхваляў.
- Электрамагнітныя ўласцівасці Зямлі і іанасферы.
- Электрадынаміка нестацыянарных асяроддзяў і асяроддзяў, якія рухаюцца.
- Радыёастраномія.
- Нелінейная акустыка.
- Сейсмаакустыка.
- Электрагідрадынаміка.
Квантавая радыёфізіка[правіць | правіць зыходнік]
Квантавая радыёфізіка займаецца вывучэннем хвалевых уласцівасцей рэчываў, з улікам іх квантавых уласцівасцей. У дадзеным падраздзеле можна вылучыць наступныя напрамкі:
- Фізіка лазераў.
- Нелінейная оптыка.
- Валаконна-аптычныя сістэмы.
Статыстычная радыёфізіка[правіць | правіць зыходнік]
У рамках статыстычнай радыёфізікі разглядаюцца задачы распаўсюджвання хваль у выпадкованеаднародных асяроддзях. Гэты раздзел мае вялікую колькасць важных прыкладанняў, звязаных з перадачай сігналаў у рэальных асяроддзях. Сярод кірункаў даследаванняў можна вылучыць:
- Задачы радыёлакацыі.
- Дыягностыка паверхняў матэрыялаў.
- Перадача акустычных сігналаў у тоўшчы акіяна.
- Дыягностыка плазмы.
- Дыягностыка жывых біятканін.
- Маніторынг атмасферы.
Выкладанне ва ўніверсітэтах[правіць | правіць зыходнік]
Радыёфізічны факультэт існуе толькі ў адным беларускім універсітэце — БДУ (год заснавання — 1976). Кафедра радыёфізікі таксама адкрыта ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Францыска Скарыны (з 1972 года).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Физическая энциклопедия, т.4. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1994, ISBN 5-85270-087-8, стр. 236 і стр. 237.
- Статья В. В. Мигулина в(недаступная спасылка) БСЭ
- Рытов, С. М. «Введение в статистическую радиофизику. Ч.1. Случайные процессы.» М.: Наука, 1976.
- Рытов, С. М. Кравцов, Ю. А., Татарский, В. И. «Введение в статистическую радиофизику Ч.2. Случайные поля.» 2-ое изд. М.: Наука, 1978.