Радыёэлектронны цэнтр у Лурдэсе

Радыёэлектронны цэнтр у Лурдэсе — галоўны савецкі, а затым і важнейшы расійскі замежны цэнтр радыёэлектроннай разведкі. Быў размешчаны ў Лурдэсе, паўднёвым прыгарадзе кубінскай сталіцы Гаваны. Будаўніцтва пачалося ў 1962 годзе, здадзены ў эксплуатацыю ў 1967 годзе, выкарыстоўваўся па прызначэнні да 2002 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр адыгрываў ключавую ролю ў атрыманні разведвальнай інфармацыі падчас Халоднай вайны. Абсталяванне неаднаразова мадэрнізавалася. Магчымасці цэнтра дазвалялі перахопліваць звесткі з амерыканскіх спадарожнікаў сувязі, наземных тэлекамунікацыйных кабеляў, а таксама паведамленні з амерыканскага цэнтра кіравання палётамі НАСА ў найбліжэйшым амерыканскім штаце Фларыда[1][2][3][4][5].
У постсавецкі час аб’ект выкарыстоўваўся і для прамысловага шпіянажу[6].
Арэнда базы абыходзілася Расіі ў суму ад 90 млн (1992) да 200 млн (1996—2000) долараў ЗША штогод. Аплата выконвалася пастаўкамі харчавання, драўніны, нафтапрадуктаў і ваеннай тэхнікі. Акрамя таго, Кубе быў прадастаўлены доступ да атрыманай цэнтрам інфармацыі, якая мае дачыненне да яе бяспекі. Утрыманне вайскоўцаў, колькасць якіх даходзіла да паўтары тысячы чалавек, абыходзілася яшчэ ў 100 млн долараў ЗША штогод[7].
У кантэксце палітычнай сітуацыі 1990-х гадоў неабходнасць падтрымкі расійскіх ваенных баз за мяжой была пастаўлена пад сумнеў. З-за эканамічных цяжкасцяў пасля крызісу 1998 года і слабых тэмпаў эканамічнага росту ў 2000—2001 гадах, а таксама ідучы насустрач патрабаванням урада ЗША, 17 кастрычніка 2001 прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў на нарадзе ў Мінабароны аб ліквідацыі ваенных баз у Лурдэсе і Камрані[8].
Вывад базы быў ажыццёўлены ў жніўні 2002[9].
Будынкі цэнтра былі рэканструяваны і потым выкарыстоўваліся кубінскім Універсітэтам інфармацыйных тэхналогій[7].
З 2004, у сувязі з паступовым пагаршэннем расійска-амерыканскіх адносін, кіраўніцтва Расіі разглядала магчымасць аднаўлення расійскай базы ў Лурдэсе. У пачатку 2014 года перамовы з Кубай з гэтай нагоды актывізаваліся[7].
У ліпені 2014 года, па паведамленнях шэрагу СМІ, падчас візіту прэзідэнта Расіі У. Пуціна на Кубу была дасягнутая прынцыповая дамоўленасць аб аднаўленні дзейнасці цэнтра. Аднак сам Пуцін абверг інфармацыю аб падобнай дамоўленасці, падкрэсліўшы: «Мы здольныя вырашыць існыя ў галіне абараназдольнасці задачы без гэтага кампанента»[7][10][11][12].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Globalsecurity: «It has been alleged that the Lourdes facility monitored all White House communications activities, launch control communications and telemetry from NASA and Air Force facilities at Cape Canaveral…»
- ↑ Лота Владимир. Маршал военной разведки // «Красная звезда» : газета. — 2009. — 2 сентябрь Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2013.. «В ГРУ была сформирована первая группа радиоэлектронной разведки „Тростник“, которая в ноябре 1963 года приступила к работе на острове Свободы».
- ↑ Соколов Анатолий. В эфире ухо Москвы // Военно-промышленный курьер : еженедельная газета. — 2016. — 7 ноябрь Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2019. «Его основой стали группы „Тростник“ (ГРУ), „Платан“ (ВМФ) и „Орбита“ (КГБ), которые начали работать на Кубе несколькими годами ранее.»
- ↑ Болтунов 2011, с. 166: «Нам казалось, — скажет в одной из наших бесед генерал Шмырев, — что главным направлением в деятельности кубинской группы явится радиотехническая разведка ракетно-космического полигона во Флориде».
- ↑ Бубнов, Гаврилов 2015, Отделы в 70-е годы: основные направления радиоразведки: «Первый отдел. Занимался телеметрией с искусственных спутников земли (ИСЗ). Контролировал пуски ракет с полигона на мысе Канаверал, находящегося в подчинении NASA».
- ↑ Солдатов А. На страже мира и социализма(недаступная спасылка). Agentura.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2008. Праверана 4 верасня 2008.
- 1 2 3 4 Сафронов И., Черненко Е.. Имеющий уши да вновь услышит. Коммерсантъ (16 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Путин объявил о закрытии двух российских военных объектов во Вьетнаме и на Кубе. NEWSru (17 кастрычніка 2001). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2014. Праверана 16 ліпеня 2014.
- ↑ С Кубы в Россию вывозят персонал и оборудование базы "Лурдес". NEWSru (30 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2014. Праверана 16 ліпеня 2014.
- ↑ На Кубе начнет действовать российский радиоэлектронный центр. Российская газета (16 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2014. Праверана 16 ліпеня 2014.
- ↑ Путин открестился от возвращения разведцентра на Кубе. Lenta.ru (17 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2014. Праверана 17 ліпеня 2014.
- ↑ Путин: РФ и Куба не договорились о возобновлении работы РЛС в Лурдесе. РИА Новости (17 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2014. Праверана 17 ліпеня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бубнов В. А., Гаврилов М. В. Тайны «Лурдес». 1964-2001. — Санкт-Петербург: Галея Принт, 2015. — ISBN 978-5-8172-0153-6.
- Болтунов М. Е. Куба — любовь моя... // «Золотое ухо» военной разведки. — «Вече», 2011. — С. 164—170. — 250 с. — ISBN 978-5-4444-0001-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Lourdes Signals Intelligence (SIGINT) facility (англ.). globalsecurity.org. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2019. Праверана 15 жніўня 2019.
- Satellite Imagery of Lourdes from Global Security (англ.)
- FAS site on Lourdes (англ.)