Ражковае дрэва
| Ражковае дрэва | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Ceratonia siliqua L., 1753 | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Ражко́вае дрэ́ва[1][2], цэратонія струкавая (Ceratonia siliqua) — кветкавая расліна сямейства бабовых. Адзіны від роду Ceratonia[2]. Пашыраны ў Міжземнамор'і.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва вышынёй да 15 м з шарападобнай кронай. Расце на камяністых схілах, у лясах з вечназялёных дубоў і хвоі, у цяснінах. Дасягае ўзросту 200—300 г. Лісце перыстае. Кветкі дробныя, у гронках. Плод — стручок (даўжыня да 25 см).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Ражковае дрэва культывуецца ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Індыі, Міжземнамор'і, Паўночнай Афрыцы. Мякаць стручкоў ражковага дрэва ўтрымлівае да 50 % цукру і спажываецца ў ежу, у якасці корма жывёле. Са стручкоў вырабляюць сок, сіроп, выкарыстоўваюць у якасці сыравіны для атрымання спірту. Падсмажанае насенне ражковага дрэва выкарыстоўваецца ў якасці заменніка кавы.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Насенне ражковага дрэва мае пастаянную масу і ў старажытныя часы выкарыстоўвалася ў якасці адзінкі вагі ў ювелірнай справе (карат)[2].
Зноскі
- ↑ Ражковым дрэвам таксама называюць адзін з відаў роду Prosopis
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 250. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў В. М. Ражковае дрэва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 250. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рожковое дерево (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ражковае дрэва