Перайсці да зместу

Разак Хамраеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разак Хамраеў
узб.: Razzoq Hamroyev
Дата нараджэння 2 (15) мая 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1981(1981-05-05) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Гулі Хамраева, Javlon Hamroyev[d] і Бехзод Хамраеў[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст СССР народны артыст Узбекскай ССР
Order of Outstanding Merit
Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія Узбекскай ССР імя Хамзы
IMDb ID 0451140

Разак Хамрабоевіч Хамраеў (узб.: Razzoq Hamroyev; 19101981) — савецкі, узбекскі акцёр , тэатральны рэжысёр і тэатральны педагог. Народны артыст СССР (1969). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1948).

Разак Хамраеў нарадзіўся 2 (15) мая 1910 года (па іншых крыніцах — 30 лістапада[1]) ў Пяроўску (сёння — Кызыларда, Казахстан) (па іншых крыніцах — у паселішчы Тэзгузар (цяпер — у Шафірканскім раёне  (руск.), Бухарская вобласць  (руск.), Узбекістан)[2].

Скончыў школу ў Тэзгузары. Пасля заканчэння Ташкенцкага мужчынскага інстытута асветы ў 1930 годзе з’ехаў па размеркаванні ў Наманган, дзе стаў выкладаць узбекскую мову і літаратуру. У школе арганізаваў драматычны гурток, дзе быў рэжысёрам і акцёрам адначасова.

З 1931 года — адзін з арганізатараў, акцёр, рэжысёр, галоўны рэжысёр (з 1934), мастацкі кіраўнік Наманганскага тэатра музычнай драмы і камедыі імя А. Наваі.

У 1940 годзе вучыўся на рэжысёрскіх курсах пры Маскоўскім Мастацкім тэатры ў Маскве.

З 1946 года і да канца жыцця — акцёр, рэжысёр, галоўны рэжысёр (1959—1976) Узбекскага тэатра музычнай драмы і камедыі імя Мукімі  (руск.).

Ставіў спектаклі і ў іншых тэатрах Узбекскай ССР.

З 1945 года здымаўся ў кіно. Член саюза кінематаграфістаў Узбекскай ССР.

У 1954 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. М. Астроўскага (цяпер Дзяржаўны інстытут мастацтваў і культуры Узбекістана  (руск.)).

З 1954 года выкладаў у Ташкенцкім тэатральна-мастацкім інстытуце імя А. М. Астроўскага, вёў курс рэжысуры (з 1978 — прафесар).

Член ВКП (б) з 1945 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР  (руск.) 7 склікання.

Раззак Хамраеў памёр 5 мая 1981 года ў Ташкенце. Пахаваны на Чытагайскіх мемарыяльных могілках  (руск.).

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёрскія працы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ХАМРАЕВ РАЗЗАК ХАМРОБОЕВИЧ (Актёр, режиссёр)* :: Мемориал памяти. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012.
  2. Razzoq Hamroyev - Vikipediya. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2015.
  3. О награждении посмертно деятелей науки, литературы и искусства, внесших огромный вклад в развитие науки и культуры Узбекистана // Ведомости Олий Мажлиса Республики Узбекистан. — 2003. — Жнівень — В. 1328. — № 8. — С. 102. — ISSN 0206-6637.
  • «Кино». Энциклопедический словарь. М., «Советская энциклопедия», 1987