Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча
руск.: Рязанское гвардейское высшее воздушно-десантное командное училище
Great emblem of the Ryazan Guards Higher Airborne Command School.svg
Main entrance to РВВДКУ, Ryazan 2009.jpg
Заснаваны 13 лістапада 1918
Сайт rvvdku-vi.ru
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Разанскае гвардзейскае вышэйшае паветрана-дэсантнае ордэна Суворава двойчы Чырванасцяжнае каманднае вучылішча імя генерала арміі В.П. Маргелава (руск.: Рязанское гвардейское высшее воздушно-десантное ордена Суворова дважды Краснознамённое командное училище имени генерала армии В. Ф. Маргелова) — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў СССР і Расійскай Федэрацыі ў Разані.

Вучылішча было створана 13 лістапада 1918 года як 1-я Разанскія Савецкія Пяхотныя курсы каманднага складу РСЧА. 29 чэрвеня 1920 года 1-я Разанскія Савецкія пяхотныя курсы перайменаваны ў 30-я Савецкія пяхотныя курсы. 31 снежня 1920 года 30-я Савецкія пяхотныя курсы перайменаваны ў 15-ю пяхотную Разанскую школу (нармальнага тыпу). 9 кастрычніка 1924 годы 15-я пяхотная Разанская школа пераназываецца ў Разанскую пяхотную школу. 12 студзеня 1926 года Разанская пяхотная школа пераназываецца ў Разанскую пяхотную школу імя Варашылава. 16 сакавіка 1937 года загадам Разанская пяхотная школа імя Варашылава пераназываецца ў Разанскае пяхотнае вучылішча імя Варашылава.

25 кастрычніка 1941 года вучылішча з Разані перадыслацыравана ў Іванава, а 15 лютага 1942 года вярнулася ў Разань.

18 сакавіка 1954 года вучылішча стала называцца Разанскім Чырванасцяжным ваенным вучылішчам імя К.Я. Варашылава. 17 жніўня 1958 года вучылішча было аднесена да ліку вышэйшых навучальных устаноў як Разанскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча.

4 сакавіка 1959 года ў адпаведнасці з дырэктывай Галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі Разанскае Чырвонасцяжнае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча было аб'яднана ў адно вучілішча з Паветрана-дэсантным вучылішчам, якое было перадыслацыравана з горада Алма-Ата ў Разань. Яно стала рыхтаваць афіцэраў для замяшчэння камандзіраў узводаў ПДВ і было размешчана на базе Разанскага Чырванасцяжнага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча. 22 лютага 1968 года перайменавана ў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча.

2 лістапада 1996 года распараджэннем Прэзідэнта РФ вучылішчу прысвойваецца ганаровае найменне Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя генерала арміі Маргелава В.П.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]