Развітанне і прывітанне паўстанца
| |||
Артур Гротгер | |||
Развітанне з паўстанцам. Прывітанне паўстанца. 1866 | |||
Матэрыял | алей на дошцы | ||
---|---|---|---|
Памеры | 52,7 × 41,3 см | ||
Нацыянальны музей, Кракаў | |||
(інв. MNK II-a-250) |
Развітанне і прывітанне паўстанца (польск.: Pożegnanie i Powitanie powstańca) — дыптых польскага мастака Артура Гротгера, прысвечаны Паўстанню 1863—1864 гадоў, напісаны ў 1865—1866 гг. Карціны знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Кракаве[1][2].
Карціны «Развітанне з паўстанцам» і «Прывітанне паўстанца» з'яўляюцца часткай польскай школы гістарычнага жывапісу, выдатнымі прадстаўнікамі якой былі таксама Ян Матэйка і Юзаф Хэлмоньскі. Тут відавочны метад, прыняты Гротгерам для прадстаўлення гістарычных падзей праз прызму сцэн з рэальнага жыцця[3]. Як і ў серыі малюнкаў «Польшча» або «Літва», Гротгер бярэцца за тэму Паўстання 1863-64 гг.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гротгер зрабіў дыптых у 1866 годзе падчас свайго знаходжання ў сучасным украінскім мястэчку Снятынка, якое тады належала Станіславу Тарноўскаму.
«Развітанне з паўстанцам»
[правіць | правіць зыходнік]На першай карціне «Развітанне з паўстанцам» мы бачым сцэну, дзе жонка з пяшчотай развітваецца з паўстанцам, які выпраўляецца змагацца за свабоду Польшчы, прышпіліўшы да яго шапкі нацыянальны бант. З чалавекам шляхецкага паходжання развітваецца жанчына, апранутая ў жалобнае чорнае, гатовая адмовіцца ад асабістага шчасця дзеля радзімы. Абедзве постаці глядзяць адзін на аднаго. На заднім плане бачны атрад Кракусаў. Дзеянне разгортваецца на парозе шляхецкай сядзібы, сімвалізуючай малую радзіму — міфічнае месца[1][3].
«Прывітанне паўстанца»
[правіць | правіць зыходнік]Другая карціна «Прывітанне паўстанца» паказвае цёмную постаць паўстанца, які крадком вяртаецца дадому, вітаючы сваю жонку. Жанчына апранута ў белую сукенку, якая кантрастуе з адзеннем мужчыны. На гэты раз героі не глядзяць адзін аднаму ў вочы. Галава жанчыны павернутая на другі бок. Тут радасць вяртання азмрочваецца горыччу прайгранага паўстання. Маёнтак зноў з'яўляецца на заднім плане[3]. Аднак на гэты раз на даляглядзе відаць чорныя злавесныя хмары, якія ўзмацняюць драматызм сцэны.
Дыптых
[правіць | правіць зыходнік]16 студзеня 2013 года Нацыянальны банк Польшчы выпусціў 800 000 асобнікаў памятнай манеты наміналам 2 злотых да 150-годдзя паўстання. Узор, распрацаваны Эвай Тыц-Карпіньскай і Русанкай Навакоўскай, утрымлівае фрагмент карціны Артура Гротгера з дыптыха пад назвай «Развітанне».
Зноскі
- ↑ а б Muzeum Narodowe w Krakowie, 2013-01-18, Aleksandra Krypczyk
- ↑ Artur Grottger, Galeria Malarstwa Polskiego (Ottyniowice na Podolu 1837 — Amélie-les-Bains 1867)
- ↑ а б Dwory i pałace Artura Grottgera, Жыгмунт Яслоўскі