Раздзельскі сельсавет
Раздзельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мсціслаўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Курманава |
Дата ўтварэння | 29 жніўня 1959 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 071 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Раздзе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Курманава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 29 жніўня 1959 года ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Курманаўскага і Шамаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Раздзел 1[1]. 16 чэрвеня 1981 года ў склад Падсолтаўскага сельсавета перададзена вёска Буліна[2]. Не пазней за 2007 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курманава. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Падсолтаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1071 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія[5].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Курманава, вёскі Асінаўка, Багацькаўка, Бель, Беразетня, Вышова, Глінне, Каменка, Крутая, Лужкі, Несцерава, Пацкава, Раздзел, Рубанаўка, Сакалова, Селішчы, Слаўнае, Старына і Шамава.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 чэрвеня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.