Раздзел 3: Грэх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эпізод серыяла «Мандалорац»
Асноўная інфармацыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар
Дата выхаду 22 лістапада 2019
Храналогія

«Раздзел 3: Грэх» (англ.: Chapter 3: The Sin) — эпізод амерыканскага серыяла «Мандалорац». Сцэнарый серыі напісаў Джон Фаўра, рэжысёрскае крэсла заняла Дэбара Чоў[en]. Серыя выйшла на Disney+ 22 лістапада 2019 года[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Мандалорац прывозіць Дзіця кліенту на Невара і забірае ўзнагароду — 20 пласцінак бескарскай сталі. Наперакор звычаю, мандалорац цікавіцца, што кліент плануе рабіць з Дзіцём, аднак атрымлівае адказ, што гэта не яго клопат. Вярнуўшыся ў сховішча мандалорцаў з заробленай сталлю, Мандалорац замаўляе ў Збраяркі новую кірасу і лепшую зброю, рэшту бескару аддаючы на падтрымку знойдзеных мандалорскіх дзяцей. Пасля мандалорац атрымлівае ў Грыфа Карга новае заданне і рыхтуецца да адлёту. Усё ж з пачуцця віны ён атакуе базу Кліента, забіўшы большасць штурмавікоў, якія яе ахоўвалі. Ён выратоўвае Дзіця з лабараторыі доктара Першынга, які пачаў праводзіць з ім эксперыменты, але не забівае доктара. Па дарозе да карабля яго шлях заступаюць іншыя паляўнічыя на галовы і Грыф Карга, які патрабуе аддаць Дзіця. Пасля адмовы пачынаецца перастрэлка, і ён выкараскваецца з няроўнага бою толькі з дапамогай іншых мандалорцаў са сховішча, пасля чаго адлятае на караблі.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Педра Паскаль   –   Мандалорац
   Вернер Херцаг   –   Кліент
   Амід Абтахі   –   доктар Першынг
   Карл Уэзэрс   –   Грыф Карга
   Эмілі Суолаў   –   Збройніца
   Джон Фаўра   –   Паз Візсла

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Музыку да серыі напісаў Людвіг Ёрансан. Саўндтрэк быў выпушчаны 22 лістапада 2019 года.

The Mandalorian: Chapter 3 (Original Score)
Назва Працягласць
1. «A New Day» 5:30
2. «Mandalore Way» 3:21
3. «Signet Forging» 2:02
4. «Second Thoughts» 4:19
5. «Whistling Bird» 2:22
6. «Mando Rescue» 2:14
7. «I Need One of Those» 1:34
21:22

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сайта «Internet Movie Database» серыя была адзначана 1 намінацыяй[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. "The Mandalorian" Chapter 3: The Sin (TV Episode 2019) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 студзеня 2022.
  3. The Mandalorian — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]