Раздзяляльная здольнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раздзяляльная здольнасць або раздзяляльная сіла — здольнасць прылад раздзяляць вельмі блізкія ў прасторы, часе або па фізічных уласцівасцях аб’екты і працэсы. Важная характарыстыка аптычных і некаторых радыётэхнічных прылад, лічыльнікаў зараджаных часціц, мас-спектрометраў і інш.

Раздзяляльная здольнасць аптычных прылад паказвае здольнасць іх даваць раздзельныя вобразы малых і блізкіх дэталяў прадмета. Абмежаваная дыфракцыяй святла і аберацыямі аптычных сістэм. Гл. таксама: графічная раздзяляльнасць.

Раздзяляльная здольнасць фотааб’ектываў вызначаецца колькасцю рысак на 1 мм, выразна бачных у вобразе міры.

Раздзяляльная здольнасць мікраскопаў, падзорных труб, тэлескопаў вызначаецца найменшай вуглавой адлегласцю (лінейнай для мікраскопаў) паміж двума асобна бачнымі пунктамі.

Раздзяляльная здольнасць спектральных прылад вызначаецца формулай R=λ/δλ, дзе δλ — найменшая розніца даўжынь дзвюх светлавых хваль, якія яшчэ раздзяляюцца прыладай, λ — сярэдняя даўжыня гэтых хваль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]