Раздол
Раздол | |
---|---|
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Серадзем’е, Імглістыя горы[d][1] і Эрыядор[d] |
Кіраўнік адміністрацыі | Элранд[2] |
Мяжуе з | Арнар[d], Рудаўр[d], Этэнскае нагор'е[d] і Імглістыя горы[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Натхнёнае | Лаўтэрбрунен[d] |
Прадстаўлена ў працы | Appendices of The Lord of the Rings[d] і Няскончаныя паданні[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна |
Апісана на сайце | ardapedia.herr-der-ringe-film.de/… (ням.) |

Раздол (англ.: Rivendell — «расколатая даліна») — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна схаваны прытулак Элранда, створаны ім у Эрыядоры ў 1697 годзе Д. Э. для абароны ад Саўрана. Гэта месца знаходзілася ў глыбокай даліне ля заходняга падножжа Імглістых гор і заставалася схаваным дзякуючы пярсцёнку Элранда — Вілье (Vilya) — аж да заканчэння вайны Пярсцёнка. Пасля знішчэння Пярсцёнка Усеўладдзя сіла пярсцёнка Элранда вычарпалася, і ён сплыў за Мора, аднак Раздол нейкі час заставаўся пад уладай яго сыноў — Эладана і Элрахіра. Келеборн адвёў лорыенскіх эльфаў туды пасля таго як пакінуў Латлорыен.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У беларускім перакладзе рамана «Валадар Пярсцёнкаў», зробленым Ігарам Куліковым, назва была перакладзена як Раздол. Па прызнанні перакладчыка, ён доўга шукаў пераклад з прыстаўкай для англійскага Rivendell, якое азначае «расколатая даліна», паколькі асноваскладанне не самы папулярны спосаб словаўтварэння ў беларускай мове. Спачатку ён думаў скарыстацца старабеларускім «удолъ», але слова было караткаватае і лёгка блыталася з «Дол», якім ён ужо пераклаў Dale. Урэшце Кулікоў свядома ўзяў «раздол» з рускага перакладу рамана, якое не зусім правільна ўтворанае, але сэнсава вельмі блізкае да арыгінала[3].
Іншыя назвы
[правіць | правіць зыходнік]- Імладрыс (Imladris) — эльфійская назва. Імлад — слова, якое азначае «даліна» ці «лог», а рыс — гэта «цясніна, лагчына».
- Карнінгул (Karningul) — назва Раздола на вестране. Пазначае глыбокую даліну са стромкімі схіламі.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- З 1697 г. па 1701 г. Д. Э. Раздол беспаспяхова абложвалі арміі Саўрана.
- Раздол наведалі персанажы «Хобіта» — Гандальф, гномы Торына і Більба.
- У Раздоле выхоўваўся Арагорн, як і ўсе сыны правадыроў дунэдайн, там жа жыла яго будучая жонка — дачка Элранда Арвен.
- Там схаваліся ад праследавання назгулаў Фрода, Мэры, Сэм, Піпін і Арагорн.
- Там жа адбыўся знакаміты Савет Элранда, дзе было прынята рашэнне знішчыць Пярсцёнак Усеўладдзя і ўтварылася Брацтва Пярсцёнка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://tolkiengateway.net/wiki/Rivendell
- ↑ Tolkien J. R. R. The Lord of the Rings — United Kingdom: George Allen & Unwin Limited, 1954.
- ↑ Ф. Раўбіч. Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні . Наша Ніва (28 снежня 2024). Праверана 29 снежня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх