Размаўляем па-беларуску

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Размаўляем па-беларуску»
Жанр тэлегульня
Аўтар(ы) Святаслаў Крупенька
Рэжысёр(ы) Вікторыя Дубавец
Аператар(ы) М. Рабкоў
Вытворчасць Наталля Белянкова
У галоўных ролях Алена Трацэнка
Апавядальнік Святаслаў Крупенька
Краіна вытворчасці Беларусь
Мова беларуская
Колькасць сезонаў 5
Колькасць выпускаў 134 (2014-2017 гады)
Першы выпуск субота, 10:55 («Беларусь 3»), панядзелак а 12:15, чацвер а 15:30, субота а 7:05 і нядзеля а 11:00 («Беларусь 24»)
Вытворчасць
Прадзюсар(ы) М. Трацэнка
Месца здымак Гомель
Камера шматкамерная здымка
Працягласць 30 хвілін
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) Тэлерадыёкампанія «Гомель», «Беларусь 3», «Беларусь 24»
Фармат выявы HDTV 720p
Фармат гуку стэрэа
Перыяд трансляцыі 13 верасня 2014, «Галасістыя пеўні» і «Купалінка»
Храналогія
Папярэднія перадачы «Вучымся размаўляць па-беларуску» (2010—2014)
Спасылкі
tvrgomel.by/tv/shows/raz…

«Размаўляем па-беларуску» — асабіста-камандная тэлегульня вытворчасці тэлерадыёкампаніі «Гомель», заснаваная ў верасні 2014 года.

Удзельнікі адказваюць на нескладаныя пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі, мастацтва[1]. Удзельнічаюць 2 каманды па 3 чалавекі. Віктарына складаецца з 5 гульнявых эпізодаў: «Прыгадваем», «Перакладаем», «Тлумачым», «Ужываем» і «Цытуем»[2]. Для ўдзелу ў тэлегульні каманды ў якасці адборачнага тура шукаюць адказы на 7 пытанняў на сайце ТРК «Гомель», пасля чаго дасылаюць заяўкі з адказамі на электронную пошту (televiktaryna@list.ru)[3]. Перадачу вядзе Алена Трацэнка. Паказ на тэлеканале «Беларусь 3» адбываецца штосуботу а 10:55, у тым ліку праз інтэрнэт[4]. Спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» паказвае тэлегульню ў ЗША і краінах Еўропы ў панядзелак а 12:15 з паўторамі ў чацвер а 15:30, суботу а 7:05 і нядзелю а 11:00, у тым ліку анлайн[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку студзеня 2010 года старшыня тэлерадыёкампаніі «Гомель» Віктар Котаў прапанаваў заснаваць штотыднёвую тэлеперадачу аб правільным выкарыстанні беларускай мовы. Пісьменнік Святаслаў Крупенька (нар. 29 чэрвеня 1953; в. Старое Гудзінава, Мёрскі раён) стварыў і пачаў весці 5-хвілінную праграму «Вучымся размаўляць па-беларуску». Рэжысёркай выступіла Вікторыя Дубавец. СцэнарысткайАлена Трацэнка. У сярэдзіне студзеня 2010 года адбыўся 1-ы выпуск перадачы пад умоўнай назвай «Слова на «Добры дзень», які паказалі ў тэлеэфіры абласнога тэлеканала «Гомель»[6]. Пазней у перадачы з’явілася рубрыка «Магія мовы» пра ўстойлівыя словазлучэнні, якую стала весці Алена Трацэнка. У 2012 годзе дадалі 3-ю частку перадачы пад назвай «Родныя вобразы», у якой распавядалі пра гаспадарчыя прадметы[7].

8 чэрвеня 2014 года тэлеканал «Беларусь 3» анансаваў выпуск тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску» вытворчасці ТРК «Гомель», якую мела весці Алена Трацэнка[8]. За правільныя адказы на пытанні налічвалі балы, колькасць якіх складалася. Гульня ўключала 5 конкурсаў. Першыя 2 былі на хуткасць. Апошнія 3 — на разважлівасць. Заданні ўключалі: пераклад слова, словазлучэння і сказа; выбар слушнага сэнсу рэдкаўжывалнага слова з 3-х варыянтаў адказу; тлумачэнне сэнсу ўстойлівых словазлучэнняў, прывядзенне прыкладу іх выкарыстання і называнне сінанімічных выразаў; працяг цытаты з верша, паэмы або песні; называнне аўтара і назвы твора прадугледжвала атрыманне дадатковых балаў. Святаслаў Крупенька меў выступаць экспертам, назіральнікам і суддзёй гульні. Адбор удзельнікаў ажыццяўляўся праз запаўненне на сайце ТРК «Гомель» (tvrgomel.by) заяўкі на ўдзел каманды з 3-х чалавек і адказ на 7 пытанняў. Працягласць тэлеспаборніцтва складала 30 хвілін[7]. 13 верасня 2014 года на тэлеканале «Беларусь 3» адбылася прэм'ера тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску»[9]. Першымі камандамі, якія згулялі ў віктарыну, былі «Галасістыя пеўні» і «Купалінка»[10]. Гукарэжысёрам перадачы была Наталля Белянкова. Грымёрам — Галіна Хаткоўская. Выдавецтва «Беларусь» забяспечвала ўдзельнікаў падарункамі ў выглядзе кніг[11]. Да канца 2014 года паказалі 17 выпускаў перадачы[10]. У ліпені 2015 года скончыўся 1-ы сезон тэлегульні, пасля чаго да верасня на тэлеканале «Беларусь 3» паказвалі паўторы ранейшых запісаў перадачы[12]. На пачатку верасня 2015 года стартаваў 2-і сезон тэлегульні «Размаўляем па-беларуску». За 2015 год паказалі 39 выпускаў перадачы. У ліпені 2016 года скончыўся 2-і сезон тэлевіктарыны, пасля чаго да верасня ў эфір зноў выпускалі паўторы гульні. У верасні 2016 года пачаўся 3-і сезон гульні. За 2016 год паказалі 43 выпускі тэлевіктарыны. У 2017 годзе — 35 выпускаў. Разам за 2014—2017 гады паказалі 134 выпускі перадачы[10].

Зноскі

  1. tvrgomel.by
  2. tvrgomel.by
  3. Размаўляем па-беларуску , Тэлерадыёкампанія «Гомель» (2018). Праверана 16 мая 2018.
  4. Размаўляем па-беларуску , Тэлеканал «Беларусь 3» (13 мая 2018). Праверана 16 мая 2018.
  5. Размаўляем па-беларуску , Тэлеканал «Беларусь 24» (31 студзеня 2018). Праверана 16 мая 2018.
  6. “Смачнога!”, “Рыбнага!”, “Малочнага!” // Рэспубліка : газета. — 19 студзеня 2010. — № 8 (4920). — ISSN 1991-5322.
  7. 7,0 7,1 Ірына Асташкевіч. Не баяцца памыляцца // Звязда : газета. — 5 верасня 2014. — № 168 (27778). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  8. Размаўляем па-беларуску (анонс) , Тэлеканал «Беларусь 3» (8 чэрвеня 2014). Праверана 16 мая 2018.
  9. Ірына Асташкевіч. Як чуецца,так і пішацца // Звязда : газета. — 12 верасня 2014. — № 173 (27783). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  10. 10,0 10,1 10,2 Каталог цыклавых тэлеперадач «Размаўляем па-беларуску» (тэлевіктарына) 2014-2017 , Белтэлерадыёкампанія (2018). Праверана 16 мая 2018.
  11. Ірына Асташкевіч. Такія вось «балясы» // Звязда : газета. — 19 верасня 2014. — № 178 (27788). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  12. Ірына Асташкевіч. Пошчак на ўвесь свет // Звязда : газета. — 10 ліпеня 2015. — № 129 (27987). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]