Размеркавальная прылада
Размеркавальная прылада (РП) — электраўстаноўка, якая служыць для прыёму і размеркавання электрычнай энергіі аднаго класа напружання.
Размеркавальная прылада ўтрымлівае набор камутацыйных апаратаў, дапаможныя прылады РАіА і прылады ўліку і вымярэння.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле месца змяшчэння
[правіць | правіць зыходнік]Адкрытыя размеркавальныя прылады (АРП) — размеркавальныя прылады, у якіх сілавыя праваднікі змяшчаюцца на адкрытым паветры без абароны ад уздзеяння навакольнага асяроддзя. Звычайна ў выглядзе АРП выконваюцца размеркавальныя прылады на напружанне ад 27,5 кВ.
Закрытыя размеркавальныя прылады (ЗРП) — размеркавальныя прылады, абсталяванне якіх змяшчаецца ў закрытых памяшканнях, альбо абаронена ад кантакту з навакольным асяроддзем адмысловымі кажухамі (у тым ліку ў шафах вонкавага выканання КРПВ). Звычайна такія размеркавальныя прылады ўжываюць для напружання да 35 кВ. У шэрагу выпадкаў неабходна выкарыстанне ЗРП і на больш высокіх напружаннях (серыйна выпускаецца абсталяванне на напружанне да 800 кВ). Выкарыстанне ЗРП высокіх напружанняў абгрунтавана ў наступных выпадках: у мясцовасці з агрэсіўным асяроддзем (марское паветра, падвышанае запыленне), халодным кліматам, пры будаўніцтве ў сціснутых умовах, у гарадскіх умовах для зніжэння ўзроўню шуму і для архітэктурнай эстэтычнасці.
Паводле выканання секцыявання
[правіць | правіць зыходнік]РП з адной секцыяй зборных шын
Да пераваг такой РП можна аднесці прастату і нізкі сабекошт.
Да асноўных недахопаў ставяцца нязручнасці ў эксплуатацыі, з—за якіх такая сістэма не атрымала шырокага распаўсюджання:
- Прафілактычны рамонт любога элемента РП павінен суправаджацца адключэннем усёй РП — а значыць пазбаўленнем сілкавання ўсіх спажыўцоў электраэнергіі, якія далучаны да РП.
- Аварыя на зборных шынах гэтак жа выводзіць з ладу ўсю РП.
РП з дзвюма і больш секцыямі
Такія РП выконваюцца ў выглядзе некалькіх секцый, кожная з якіх мае сваё сілкаванне і сваю нагрузку, якія злучаны паміж сабой секцыйнымі выключальнікамі. На станцыях секцыйны выключальнік звычайна ўключаны, праз патрэбу паралельнай працы генератараў. У выпадку пашкоджання абсталявання на адной з секцый, секцыйны выключальнік адключаецца, адсякаючы пашкоджаную секцыю ад РП. У выпадку аварыі на самым секцыйным выключальніку, з ладу выходзяць абедзве секцыі, але верагоднасць такога пашкоджання адносна малая. На нізкавольтных РП (6—10 кВ) секцыйны выключальнік звычайна пакідаюць адключаным, так што, звязаныя паміж сабой, секцыі працуюць незалежна адна ад адной. У выпадку, калі па якіх-небудзь прычынах сілкаванне адной з секцый знікне, спрацуе прылада АЎР, якая адключыць уводны выключальнік секцыі і ўключыць секцыйны выключальнік. Спажыўцы секцыі з адключаным сілкаваннем будуць атрымліваць электраэнергію ад сумежнай секцыі праз секцыйны выключальнік. Падобная сістэма выкарыстоўваецца ў РП 6 — 35 кВ падстанцый і 6 — 10 кВ станцый тыпу ЦЭЦ.
РП з секцыяваннем зборных шын і абыходнай прыладай
Звычайнае секцыяванне не вырашае праблемы планавага рамонту асобных выключальнікаў секцыі. У выпадку, калі патрэбна правесці рамонт або замену выключальніка любога адыходзячага далучэння, даводзіцца адключаць ўсю секцыю, што ў некаторых выпадках недапушчальна. Для вырашэння праблемы выкарыстоўваецца прылада абыходу. Абыходная прылада ўяўляе сабой адзін ці два абыходных выключальніка на дзве секцыі, абыходныя раз'яднальнікі і абыходную сістэму шын. Абыходную сістэму шын падключаюць праз абыходныя раз'яднальнікі да раз'яднальнікаў выключальнікаў далучэнняў з процілеглага ад асноўнай сістэмы шын боку. У выпадку, калі патрэбна правесці планавы рамонт абльбо замену якога—небудзь выключальніка, ўключаюць абыходны выключальнік, ўключаюць адпаведны патрэбнаму выключальніку абыходны раз'яднальнік, потым рамантаваны выключальнік разам з яго раз'яднальнікам адключаюць. Цяпер сілкаванне адыходнага далучэння ажыццяўляецца праз абыходны выключальнік. Падобныя сістэмы атрымалі распаўсюд у РП на напружанне 110—220 кВ.
Паводле колькасці сістэм зборных шын
[правіць | правіць зыходнік]З адной сістэмай зборных шын
Да гэтых РП адносяцца прылады, апісаныя вышэй.
З дзвюма сістэмамі зборных шын
Гэтая РП падобна структурай да РП з секцыяваннем зборных шын і абыходнай прыладай, але, у адрозненні ад яе, абыходная сістэма шын выкарыстоўваецца як рабочая, нагрузкі на сістэму размяркоўваюць паміж абедзвюма сістэмамі шын. Гэта робіцца для павышэння надзейнасці электразабеспячэння. Адсутнасць сілкавання на адной з сістэм шын дапускаецца толькі часова, пакуль вядуцца рамонтныя работы на гэтай сістэме шын.
Да пераваг гэтай сістэмы адносяцца:
- Магчымасць планавага рамонту любой сістэмы шын, без вываду з эксплуатацыі ўсёй РП.
- Магчымасць падзелу сістэмы на дзве часткі, для павышэння надзейнасці электразабеспячэння.
- Магчымасць абмежавання току кароткага замыкання.
Да асноўных недахопаў варта аднесці:
- Складанасць схемы.
- Павелічэнне верагоднасці пашкоджанняў на зборных шынах праз частыя пераключэнні раз'яднальнікаў.
Найбольшае распаўсюджванне сістэма атрымала ў РП на напружанне 110-220 кВ.
Паводле структуры схемы
[правіць | правіць зыходнік]Радыяльнага тыпу
Гэтаму тыпу ўласцівыя наступныя прыкметы:
- Крыніцы энергіі і далучэнні сыходзяцца на зборных шынах, таму аварыя на шынах прыводзіць да выключэння ўсёй секцыі (або ўсёй сістэмы).
- Вывад з эксплуатацыі аднаго выключальніка з далучэння прыводзіць да адключэння адпаведнага далучэння.
- Раз'яднальнікаі акрамя сваёй асноўнай функцыі (ізаляцыя адключаных элементаў ад РП), удзельнічаюць у зменах схемы (напрыклад, увод абыходных выключальнікаў), што зніжае надзейнасць сістэмы.
Кальцавога тыпу
Кальцавой тып схемы адрозніваецца наступнымі прыкметамі:
- Схема выканана ў выглядзе кальца з адгалінаваннямі далучэнняў і падводаў сілкавання.
- Адключэнне кожнага далучэння ажыццяўляецца двума ці трыма выключальнікамі.
- Адключэнне аднаго выключальніка ніяк не адлюстроўваецца на сілкаванні далучэнняў.
- Пры пашкоджаннях (КЗ або адключэннях) на РП, выходзіць з ладу толькі нязначная частка сістэмы.
- Раз'яднальнікі выконваюць толькі асноўную функцыю — ізалююць выведзены з эксплуатацыі элемент.
- Кальцавыя схемы зручней радыяльных ў плане развіцця сістэмы і дадання новых элементаў у сістэму.
Адкрытая размеркавальная прылада (АРП)
[правіць | правіць зыходнік]Адкрытая размеркавальная прылада (АРП) — размеркавальная прылада, абсталяванне якой змяшчаецца на адкрытым паветры. Усе элементы АРП размяшчаюцца на бетонных альбо металічных падстаўках. Адлегласць паміж элементамі выбіраецца згодна з ПУЭ. На напрузе 110 кВ і вышэй пад прыладамі, якія выкарыстоўваюць для працы масла, ствараюць маслапрыёмнікі — запоўненыя жвірам паглыбленні. Гэтая мера накіравана на зніжэнне верагоднасці ўзнікнення пажара і памяншэння пашкоджанняў пры аварыі на такіх прыладах.
Зборныя шыны АРП могуць выконвацца як у выглядзе жорсткіх труб, так і ў выглядзе гнуткіх правадоў. Жорсткія трубы мацуюцца на стойках з дапамогай апорных ізалятараў, а гнуткія падвешваюцца на парталы з дапамогай падвесных ізалятараў.
Тэрыторыя, на якой размяшчаецца АРП, у абавязковым парадку агароджваецца.
Закрытая размеркавальная прылада (ЗРП)
[правіць | правіць зыходнік]У некаторых выпадках для ЗРП выкарыстоўваецца тое ж абсталяванне, што і для АРП, але з размяшчэннем ўнутры закрытага памяшкання. Тыповы клас напружання: 35 ... 110 кВ, радзей — 220 кВ. ЗРП такога тыпу маюць мала пераваг у параўнанні з АРП, таму выкарыстоўваюцца рэдка. Больш практычна ўжыванне для ЗРП спецыяльнага абсталявання.
Камплектная размеркавальная прылада (КРП)
[правіць | правіць зыходнік]Размеркавальная прылада, сабраная з тыпавых уніфікаваных блокаў высокай ступені гатоўнасці, якія сабраныя ў завадскіх умовах, называецца камплектнай размеркавальнай прыладай. На напружанні да 35 кВ ячэйкі вырабляюць у выглядзе шафаў, якія злучаны бакавымі сценкамі. У такіх шафах элементы з напружаннем да 1 кВ (ланцугі ўліку, рэлейнай абароны, аўтаматыкі і кіравання) выконваюць правадамі ў цвёрдай ізаляцыі, а элементы ад 1 да 35 кВ — праваднікамі з паветранай ізаляцыяй (шыны з ізалятарамі).
Для напружанняў вышэй за 35 кВ паветраная ізаляцыя не ўжываецца, таму элементы, якія знаходзяцца пад высокім напружанне змяшчаюць у герметычныя камеры, запоўненыя элегазам. Ячэйкі з элегазавымі камерамі маюць складаную канструкцыю, вонкава падобную на сетку трубаправодаў. КРП з элегазавай ізаляцыяй скарочана абазначаюць КРПЭ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ражкова Л. Д., Казулін В. С. Электраабсталяванне станцый і падстанцый: Падручнік для тэхнікумаў.. — М.: Энергоатомиздат, 1987.
- Некляпаеў Б. Н., Кручкоў І. С. Электрычная частка станцый і падстанцый.. — М.: Энергоатомиздат, 1989.