Размовы:Ігар Уладзіміравіч Аліневіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Артыкул быў амаль адразу выдалены, без якога-небудзь абмеркавання, але ён зусім не падпадае пад "хв". Ёсць недахопы, не раскрыта зусім значнасць, але яна ёсць. AI, дарэчы, аўтарытэтная міжнародная арганізацыя, якая ў артыкуле чамусьці не згадана, а менавіта яна пацвярджае значнасць асобы. Дзіўна, што менавіта гэта стала прычынай выдалення. Таму аднавіў, пры нязгодзе з аднаўленнем, к.л., распачынайце стандартную працэдуру. --Максім Л. (размовы) 19:32, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Паважаны Сп. Максім Л., трэба ўжо неяк вызначыцца, або мы выдаляем падобнае, або не. Атрымліваецца нейкая непаслядоўнасць у нашых дзеяннях. Прыкл. Артур Фінькевіч, розныя грамадскія арганізацыі, члены якіх таксама былі зняволенымі і сама дзейнасць арганізацыі была пад пераследам. Таму зыходзячы з ранейшых нашых рашэнняў, я адразу і выдаліл такое.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:00, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Шаноўны калега Dzianis Niadbajla, ў артыкуле "Палітычныя зняволеныя" напісаны міжнародныя крытэрыі і пададзены пералік тых, каго ў Беларусі паводле іх лічыць палітычнымі зняволенымі. Фінкевіча там няма, Аліневіч ёсць -- прынамсі, з гэта зыходжу. Мала спасылак на крыніцы, што ў гэтым артыкуле, што ў артыкуле "Палітычныя зняволеныя". Але спасылак не будзе болей, калі "хв" артыкулы на гэтую тэму, якія відавочна робяць пачаткоўцы і відавочна імкнуцца рабіць якасна, але так адразу ў іх не атрымліваецца. --Максім Л. (размовы) 20:20, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]