Размовы:Алелькавічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

// Апошняе пакаленне Алелькавічаў-Слуцкіх перайшло ў каталіцтва. - а хто дакладна? Бо Сафія (а род, мне здавалася, перасекся менавіта на ёй) ня тое што ў каталіцтва не перайшла, а нават у праваслаўных святцах. AntonBryl 08:09, 16 Верасень 2008 (UTC)

Прынамсі Сямён-Ян Юр'евіч Альлькавіч (пам. 9.3.1592), перайшоў у каталіцтва, калі быў у Рыме, ён апошні з Алелькавічаў. Ёсць таксама ускосныя звесткі пра пераход яго брата Аляксандра Юр'евіча (пам. 1591), магчыма ў Інгальшатце пад час вучобы, пра што быў (ёсць?) цьмяны надпіс на будынку ўнівесітэта, які дарэчы выкарыстоўваецца як адзін з аргументаў за паганства Альгерда. --Максім Л. 19:04, 16 Верасень 2008 (UTC)

А Соф'я - дачка Ю2 ці такі Ю3? Па датах больш падобна, і, дарэчы, у артыкуле аб ёй сказана: Дзед Соф'і Юрый вызначаўся асаблівай набожнасцю... З трох яго сыноў адданасць праваслаўнай веры захаваў толькі старэйшы - бацька Соф'і, князь Юрый Юр'евіч ІІ. Два браты-канверты - гэта акурат пра Ю3 выходзіць (ён жа і другі Юрый Юр'евіч). Хаця не настойваю, канешне - проста выглядае падобным. AntonBryl 13:49, 25 Верасень 2008 (UTC)

Каго лічыць 0(1), 1(2), 2(3) і 3(4) - з нумарамі наблытана, трэба кудысьці глянуць. --Максім Л. 14:03, 25 Верасень 2008 (UTC)
Быў лішні Юрый. --Максім Л. 14:47, 25 Верасень 2008 (UTC)
Паглядзеў у артыкул пра яе там наогул незразумела чыя яна дачка, у адным месцы напісана Ю2, а у другім атрымліваецца што Ю3. --Максім Л. 14:09, 25 Верасень 2008 (UTC)
Магчыма, мелася на ўвазе, што менавіта Юрый Юр'евіч другі, а ня ўвогуле Юрый :) Хаця тады гэта нестандартная наменклатура, канешне :) AntonBryl 14:53, 25 Верасень 2008 (UTC)

Назва шаблона?[правіць зыходнік]

Варта было б і шаблон называць як артыкул -- Род Алелькавічаў? Yury Tarasievich 17:31, 25 Верасень 2008 (UTC)

Можна і так. --Максім Л. 18:40, 25 Верасень 2008 (UTC)