Размовы:Астрагляды

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праблема толькі ў тым, што звычайна на першакрыніцы, як то АГАД, мы не можам спасылацца, толькі на другасныя іх згадкі. Вядома, ёсць 5-ты слуп "Ігнаруйце ўсё праілы", але пра першакрыніцы мець на ўвазе, што на іх лепей праз надрукаваны ўжо артыкул. --Максім Л. (размовы) 23:27, 21 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

--Калі вядзецца пра перыферыю (Астрагляды, Хойнікі, Брагін, Сялец брагінскі і г. д.), дык можна да канца свету не дачакацца публікацыі хоць бы артыкула. І што, няхай застаецца інфармацыйная пустка? Альбо яшчэ. Узяць выпадак з іконай Маці Божая Снежная. Яе прыпісваюць Астраглядам. Але ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі можна атрымаць копію дакумента, падпісанага дырэктарам музея (рус. Е. Аладова), з якога бачым, што з сямі ікон, набытых 31 мая 1967 г. у Астраглядах толькі адна – ікона Маці Божай, якая, аднак, зусім не супадае з разгляданай паводле параметраў (126×79). На той жа старонцы значыцца ікона Маці Божай з вёскі Сялец, таксама Брагінскага р-на, параметры якой (138×74,5) практычна адпаведныя тым, якія ў іконы Маці Божай Снежнай нібыта "з Астраглядаў" (маё вымярэнне сканаванай выявы 140×74,5). Варта памятаць, што ў Сяльцы больш за сто гадоў існаваў базылянскі кляштар. Здаецца, ніякая іншая ікона (скажам, касцёльны абраз Маці Божай) з Астраглядаў у музей не паступала. І як быць? Няхай і надалей у Вікіпедыі застаецца, як ёсць?..--Дамінік (размовы) 19:41, 4 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

На гэты конт, маю даўні лёзунг: праўце смела, але крыніцы — перш за ўсё! --JerzyKundrat (размовы) 20:46, 4 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]