Размовы:А1 (тэлекам-правайдар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аб палітычнай крытыцы[правіць зыходнік]

Лічу, што гэту інфармацыю трэба выдаліць з артыкула: Аператар не прытрымліваецца правілаў захоўвання дадзеных і вядомых кліентаў. Так, напярэдадні святкавання 100-годдзя БНР у сакавіку 2017 года аператарам былі заблакаваныя смартфоны беларускага палітыка Мікалая Статкевіча і былі перададзены ягоныя паролі ад Facebook і Viber.

Інфармацыя заснаваная на крыніцы, якая выклікае сумневы: гэта асабістае меркаванне зацікаўленнай асобы. На падставе гэтай крыніцы нельга зрабіць адназначны вывад пра тое, што аператар "не прытрымліваецца правілаў захоўвання дадзеных" ці што ён перадае камусьці паролі. --b@n (размовы) 13:35, 6 лістапада 2020 (+03)[адказаць]