Размовы:Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзякуй! Але, шчыра кажучы, структура і асвятленне не надта... Пад агульным становішчам -- змяненні адм.-тэр. дзялення. Пасля раздзелаў адразу пачынаюцца Напалеон (дарэчы, маючы галоўны артыкул, у такіх дэталях пісаць пра вайну тут не варта) і тайныя таварыствы. "Выпадаюць" важныя 20 гадоў прападаюць, і няма ніякага выхаду на наступныя сац.-паліт. падзеі. Далей, русіфікацыя, строга кажучы, не тое самае, што дэпаланізацыя. Нічога, нават аднаго радка, няма пра "парадаксальныя поспехі паланізацыі". Трэба будзе дапрацоўваць, але спачатку хацелася б ведаць -- адкуль (на аснове чаго) гэты матэрыял? Yury Tarasievich 07:16, 31 Жнівень 2008 (UTC)

Дарэчы, артыкул толькі некалькі часоў як распачаты (мяне ўразіла тое, што ў галоўным артыкуле "Гісторыя Беларусі" нават спасылак на паўстанне 1863-1864 не было - пустое месца замест ХІХ ст.)... Структура, безумоўна, жахлівая, але ў гэтым я пакуль ішоў роўна за крыніцамі (а менавіта за той, якую я не ўпісваў - гэта мой асабісты канспект лекцый). Наконт русіфікацыі, дэпаланізацыі і інш. - вось напрыклад (адшукаў у гугле),

...Ставіцца пад сумнеў русіфікацыя культуры 19 ст., паколькі не існавала беларускай культуры. У прынцыпе, калі я кажу пра русіфікацыю, я маю на ўвазе не толькі культуру Беларусі, дэпаланізацыя - гэта таксама ёсць працэс русіфікацыі... - http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/almanach/07/07szybieka.htm

Безумноўна, трэба дапрацоўваць... Homoatrox 13:34, 31 Жнівень 2008 (UTC)

Файна. Дарэчы, я так і здагадаўся, што нешта навучальнае -- знаёмая структура. :)) А наконт паўстанняў 1863-1864 і 1830-1831, то для беларусаў яны не мелі такой важнасці, як для палякаў; горш затуманьвае неасвятленне сац.-паліт. падзей пачатку 19 ст. і 1-й пал. 19 ст. Наогул, моцна раю не "стрыгчы" па гуглах, а звярнуцца да папяровых выданняў, а менавіта -- гісторыя Беларусі Доўнара і манаграфій А. Смалянчука (апошняе -- калі адужаеце, матэрыял складаны). Yury Tarasievich 14:17, 31 Жнівень 2008 (UTC)
І не палічыце за клопат прачытаць гэты раздзел: Паўстанне_1863-1864#Беларуская гістарыяграфія. Yury Tarasievich 14:25, 31 Жнівень 2008 (UTC)