Размовы:Буркіна-Фасо

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Так як мы нядаўна атрымалі адказ ад НАН Беларусі, у якім нам паведамлялася, што падаванне назваў праз злучок ці без яго залежыць ад напісання назвы ў мове арыгінала. У французскай мове гэта два асобныя словы. У сувязі з гэтым прапаноўваю перанесці пад Буркіна Фасо. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:42, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

З усіх прыведзеных у адказе прыкладаў толькі Улан-Удэ мае ў арыгінале, калі ўвогуле можна лічыць рускую мову арыгінальнай, злучок. У Законе 2008 года, на які ў прынцыпе і спасылаліся акадэмікі, маюцца, напрыклад, Каба-Вердэ, Сан-Тамэ, Нью-Ёрк, Пуэрта-Рыка і інш., якія ў арыгінале таксама два асобныя словы. Або ў адказе на ўвазе мелася іншае, або дапушчана памылка. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:00, 8 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Там канкрэтна было напісана пра тое, што назвы гарадоў пішуцца гэтак жа, як у мове арыгінала. Праўда, чамусьці прыклады былі і пад гэта правіла, і не пад яго. Так ці інакш, населеныя пункты Балгарыі мы ўжо пішам без злучка. Трэба вызначыцца на чымсьці адным. Напрыклад, поўную назву дзяржавы Бруней толькі рускія пішуць праз злучок: украінцы, прыхільнікі тарашкевіцы і палякі пішуць яе без злучка. Таму трэба вызначыць нейкі адзін варыянт. Выносіць пытанне на форум бессэнсоўна: ён пасіўны. Давайце тут гэта і зробім. Бо, можа, трэба назад балгарскія гарады пераносіць… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:16, 8 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
У Законе ясна напісана, што праз злучок пішуцца састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб'ектаў (мінус выключэнні) - тут і абмяркоўваць няма чаго. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:04, 8 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Што ёсць "састаўная назва геаграфічнага аб'екта?" Вяртаемся да прыклада "Нижний Новгород". "Ніжні-Ноўгарад?" Што маецца на ўвазе па састаўной назваю? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:50, 8 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Гэта назва, якая складаецца з некалькіх слоў. Для рускай жа мовы часам выкарыстоўваецца спосаб практычнай транкрыпцыі, што было адзначана і ў адказе НАН РБ, калі пішам не Ніжній, а Ніжні, што ў сваю чаргу ўжо падпадае пад п.6 Закона: асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з’яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам - таму і маем Ніжні Ноўгарад. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:02, 8 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Ага, ясна. 1) Што будзем рабіць з іншымі славянамі? Не толькі з украінцамі і рускімі. Асабліва мяне цікавяць паўднёвыя: у іх што не назва, то мае поўны прыметнік. Гэта значыць "Вяліка Тырнава". Без злучка. Так? 2) З неславянскімі мовамі як будзем рабіць? Там, мяркую, застаецца злучок: Нью-Ёрк (прыметнік і назоўнік), Бруней-Дарусалам (халера ведае, якія часціны мовы ўвогуле ёсць у малайскай мове...). Значыць, асновай прынцыпу з'яўляецца тое, ці славянская гэта мова? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:41, 8 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]