Размовы:Бітва пад Оршай (1514)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

З польскай Вікіпедыі: Wojska moskiewskie pod Orszą liczyły ok. 45 do 50 tys. jazdy, reszta wojsk była rozproszona jako garnizony w Smoleńsku i innych grodach. --Alexander Amelchenko 05:32, 12 Верасень 2007 (UTC)

А потым на ўсе лічбы будзе пашукаць якіх навейшых пацверджанняў. Бо і ў польскай часта абыходзяцца без крыніц, і ў Грыцкевіча нявязка — калі ад 35,5 адняць 10, а то і 13 (каб засталося 4 тыс. польскага кантынгенту), то не набіраецца 30 тыс., ды пасля пакідання 4 тыс. у Барысаве. Yury Tarasievich 05:50, 12 Верасень 2007 (UTC)
Польская дае рэвізію да 50 тыс. без крыніц і ў даволі фрывольным тоне. Англійская таксама без крыніц супастаўляе мабіліз. магчымасці эпох Івана III і Івана IV. Нямецкая, колькі магу зразумець, спісаная з англійскай. Я магу ўпісаць гэтую думку, але чыя яна, адкуль? Yury Tarasievich 06:14, 12 Верасень 2007 (UTC)
У рускай я даў агляд, хто калі і што казаў пра колькасць, дарычы Карамзін і Салаўёў лічылі 80 тыс., пры тым што Салаўёў дасюль самы дасведчаны ў рускіх крыніцах. На самой справе, калі зыходзіць з прац вайсковых гісторыкаў па будуве войска і польска-літоўскіх архіўных крыніц, у маскоўскім войску было 18-24 тыс. чалавек, а ў літоўска-польскім не пацвярджаецца больш чым ~8 тыс. Рыхтую як раз матэрыял, такі каб не было УД. --MaximLitvin 06:34, 12 Верасень 2007 (UTC)
Што відаць ужо зараз, дык гэта патрэбнасць раздзелу "гістарыяграфія". Yury Tarasievich 07:23, 12 Верасень 2007 (UTC)
Дарэчы, паводле польскай ВП М. Гембаровіч (pl:Mieczysław_Gębarowicz) — мастацтвазнавец, а вось З. Жыгульскі (pl:Zdzisław_Żygulski) сапраўды, заўважаны ў вайсковай гістарыяграфіі. Yury Tarasievich 07:33, 12 Верасень 2007 (UTC)
Дарэчы, Гембаровіч там гэта дадатак сп. Амельчанкі :) --MaximLitvin 07:42, 12 Верасень 2007 (UTC)
Відаць, спадар Максім так, на жаль, і не падрыхтаваў свой матэрыял, бо дасюль незразумела, колькі ж там і дзе было войскаў. Растлумаче, калі ласка, было расейцаў 18-24 тысячы, 40-45 ці ўсё-ткі 80? --Кандрашка 20:20, 8 верасня 2011 (UTC)