Размовы:Валерый Вільямавіч Цапкала

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускае напісанне прозвішча — Цапкала, напісанне Цэпкала не адпавядае правілам беларускай мовы, бо э можа быць толькі пад націскам. У Вікіпедыі ёсць такія ж выпадкі з Пётрам Крачэўскім і Дар’яй Домрачавай, дзе артыкулы не называюцца Крэчэўскі і Домрачэва.--Liashko (размовы) 18:51, 30 мая 2020 (+03)[адказаць]

Неабгрунтаваныя і палітычна ангажаваныя праўкі // Unreasonable and politically biased edits[правіць зыходнік]

1. "За парушэнне аўтарскіх праў пры капіраванні даных з Вікіпедыі Prabook уключаны ў спіс Wikipedia:Mirrors and forks." Нават сама Wikipedia не сцвярджае, што Mirrors & Forks усе парушаюць аўтарскія правы. Бібліятэка Кангрэса ЗША з 2018г. ўключыла рэсурс prabook.com у пералік "controlled vocabularies, and other lists for bibliographic description" [[1]]. Таму такія фармуліроўкі аб парушэнні аўтарскіх праў патрабуюць доказаў.

2. "Ціск на а беларускія СМІ". Нешта ніхто не ўзгадваў нічога падобнага да таго часу, як Валерый Цэпкала аб'явіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А dev.by размясціў аж шэраг ангажаваных публікацый у маі 2020г.

3. "да працы над сваім асабістым праектам Prabook ён прыцягваў супрацоўнікаў Парка высокіх тэхналогій". Гэта аб чым? Аўтар, спасылаючыся зноў на dev.by, выносіць абвінавачванне без ніякіх доказаў.

Усе гэта выглядае вельмі брыдка.

That is why the case should be escalated to evaluate the content, added by [Liashko[2]] to Wikipedia, and approvals, made by the authorized reviewers, and to make the decision what content is appropriate to publish in the Wikipedia. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Yury.vait (р · у) 19:59, 1 чэрвеня 2020

Калі ласка, калі хочаце ўдзельнічаць у дыскусіі на старонцы размоў — падпісвайцеся. У спіс Wikipedia:Mirrors and fork сайт унесены менавіта па прычыне парушэння аўтарскіх правоў, бо кантэнт з Вікіпедыі мусіць згадваць Вікіпедыю і распаўсюджвацца паводле той жа ліцэнзіі. «No mention of Wikipedia. User-edited content. Pages include claim of copyright to Prabook». Што да крытыкі сайтам dev.by, яна запраўды не прэтэндуе на нейтральнасць, таму выдаліў. Аднак вы, як чалавек Цапкалы, маглі б і палепш шыфравацца.--Liashko (размовы) 18:24, 2 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]