Размовы:Сен-Поль

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Размовы:Востраў Сен-Поль)

Чаму гэта востраў не можа быць вулканам? --Чаховіч Уладзіслаў 14:14, 12 студзеня 2012 (UTC) У французскай і англійскай вікі - гэтыя астравы адначасова і вулканы --Чаховіч Уладзіслаў 14:22, 12 студзеня 2012 (UTC)

Востраў можа мець вулканічнае паходжанне, але ён не вулкан па азначэнні. Востраў акружаны морам, ніжэй узроўню мора ляжыць водмель, схіл, падножжа - гэта ўжо не часткі вострава, а часткі марскога дна. Вулкан - гэта гара, яна можа мець як падводную так і надводную часткі (дарэчы, большасць вулканаў на Зямлі - падводныя). --JerzyKundrat 14:26, 12 студзеня 2012 (UTC)
г.зн. калі вулкан-востраў, схаваецца пад вадой, то мы дададзім яго ў вулканы, а калі частка яго (меншая) будзе тырчаць з воднага люстэрка - то выдалім адтуль? Цікавая логіка. Нідзе вулканы на гэтых астравах не выдзелены ў асобныя артыкулы, але выдаленне з катэгорый уносіць блытаніну, бо з вікі "знікаюць" існуючыя насамрэч вулканы.--Чаховіч Уладзіслаў 14:43, 12 студзеня 2012 (UTC)
Паўтаруся, востраў можа быць надводнай часткай вулкана, падводная яго частка востравам не з'яўляецца. Логіка ў дадзеным выпадку фармальная, калі Вам гэта цікава. --JerzyKundrat 05:05, 13 студзеня 2012 (UTC)
Наконт таго, што з вікі "знікаюць" існуючыя насамрэч вулканы. Ці ёсць дзе небудзь у беларускамоўных выданнях вулкан пад назвай "Востраў Сен-Поль"? Калі такога няма прапаную стварыць старонку-перанакіраванне напр. "Вулкан Сен-Поль" і катэгарызавваць яе як патрэбна --JerzyKundrat 05:13, 13 студзеня 2012 (UTC)
І праставіць катэгорыі ў перанакіраванні? :) --Чаховіч Уладзіслаў 08:19, 13 студзеня 2012 (UTC)
Так :-)) --JerzyKundrat 09:54, 13 студзеня 2012 (UTC)
Я супраць---Хамелка/ разм. 11:18, 13 студзеня 2012 (UTC)