Размовы:Віктар Сувораў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Магчыма, сапраўднае прозвішча правільна пісаць Разун. Што да творчасці, то яна творчасць і ёсць, мала хто з гісторыкаў будзе палемізаваць з мастацкімі творамі, другая справа, што чытачы звычайна ставяцца да твораў Разуна дужа сур'ёзна. Можна ў гэтым бачыць і адносна несумленную пазіцыю аўтара (т.б. Суворава --Максім Л. (размовы) 18:55, 10 красавіка 2012 (UTC)), які і не спрабуе вывесці чытачоў з самазману. --Максім Л. (размовы) 09:05, 10 красавіка 2012 (UTC)

У артыкуле проста выкладзена сутнасць яго поглядаў з якімі можна пагадзіцца ці не, і ацэнка яго творчасці. Сярод прафесійных гісторыкаў няма адзінага погляду на гіпотэзы Суворава, як няма і адзінай ацэнкі яго твораў чытачамі. Тым не меньш, нельга казаць, што ен выдумаў усе пра што пісаў, бо многія думкі аўтар "падпірае" цытатамі з разнастайных крыніц, што гаворыць пра сур'езнае даследаванне тэмы, а менавіта так і павінен працаваць кожны прафесійны гісторык.

Ён карыстаецца вузкім колам крыніц, вельмі вузкім для гэтай тэмы, і гэтыя крыніцы да таго ж своеасаблівыя -- газеты, мемуары, публічныя выступленні, нават вершы/песні -- яны не з'яўляюцца аб'ектыўнымі апрыёры. Дадаўшы да гэтага купку дакументаў, часта вырваных з кантэксту, і свае ўяўленні, ён робіць глабальныя высновы. Не бачу тут работы гісторыка -- раманы цікавыя (Акварыум і Ледакол) і жвава напісаныя. --Максім Л. (размовы) 15:23, 10 красавіка 2012 (UTC)
Дарэчы, звярніце ўвагу, літара ё на пісьме ўжываецца не факультатыўна, у беларускай адсутнасць "кропак" лічыцца грубай памылкай, у адрозненне ад рускай. --Максім Л. (размовы) 15:25, 10 красавіка 2012 (UTC)