Размовы:Другая халодная вайна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Картка і ілюстрацыі[правіць зыходнік]

Лічу недарэчным адназначнае падзеленне супраціўных бакоў у картцы, бо як паказваюць розныя канфлікты, адзінага блоку няма і часамі тыя ж групіроўкі, якія ў артыкуле паказаны адным бокам, або ніяк не звязаны паміж сабой (як М’янма і Хезбала) або нават уваходзяць у канфрантацыю (як Казахстан і Расія, Ізраіль і ААЭ або Індыя і Кітай). Таксама заўважу, што такі спіс можна папаўняць вельмі доўга і ён будзе займаць большую частку артыкула: можна дадаваць усе краіны свету, усе групоўкі ў Сірыі, Іране, Іраку і інш., а потым абнаўляць спіс пры змене глабальнай кан’юнктуры, бо артыкул звязаны з бягучымі падзеямі.

Дадзенае групаванне краін, як і патэнцыйна некаторыя падсумаванні ў тэксце мне падаюцца недастаткова падмацаваны літаратурай, дзе б дадзеныя краіны, групоўкі, здарэнні аб’ядноўваліся пад аднымі тэрмінамі. Вось узяць той жа канфлікт у Каталоніі, не думаю, што папулярнай і значнай з’яўляецца пазіцыя, што сепарацісты прытрымліваюцца прарасійскіх пазіцый.

Таксама незразумела, навошта ў артыкуле адначасова ілюстрацыя з ЗША, Кітаем і Расіяй, і асобна ЗША і Кітая.

Мне здаецца, што артыкул трэба звесці да больш нейтральнага і зрабіць акцэнт на тым, што дадзены тэрмін не з’яўляецца кансэнсусным, а больш са сферы палітычнай дэмагогіі, якую ўжываюць усе бакі. Plaga med (размовы) 13:18, 30 мая 2023 (+03)[адказаць]