Размовы:Ельня (былая вёска, Лідскі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спадар Ежы, а ці вядома, які менавіта статус меў гэты населены пункт (вёска, сяло, хутар ці нешта яшчэ)? Таксама важна ведаць, калі ён спыніў існаванне і ці засталося што-небудзь ад населенага пункта ў цяперашні час. Гэта мусіць уплываць на катэгорыі і шаблон-картку. Зараз у нас амаль няма артыкулаў пра населеныя пункты Беларусі, якія ўжо даўно не існуюць (спынілі існаванне да БССР), таму незразумела, як правільна называць артыкул (Вёска Ельня, Лідскі раён ужо ёсць), якія катэгорыі ставіць (Лідскага раёна тады не было) і ці патрэбна картка і якая ({{НП-Беларусь}}, {{Славутасць}} або ўвогуле стварыць новы).--Artsiom91 (размовы) 13:59, 5 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Спадар Арцём, дзякуй за цікавасць да артыкула. Мабыць гэта быў фальварак, калі гаварыць менавіта пра статус населенага пункта. Кляштарам таксама можна яго назваць. Ад беліцкіх старажылаў мне вядома пра касцёл, які існаваў да сяр. ХХ ст. Цяпер у гэтым урочышчы захаваліся толькі могілкі, з сучаснымі ў тым ліку пахаваннямі. Цікава, што на radzima.org пададзеныя каардынаты НП адпавядаюць вёсцы Ельня Траццякоўскага с/с, а згаданая тут Ельня знаходзіцца на мяжы Беліцкага і Ганчарскага сельсаветаў, нават не ведаю дакаладна на землях якога з іх. --JerzyKundrat (размовы) 19:49, 5 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Спадар Ежы, дзякуй. Картку паправіў, а артыкул прапаную перанесці ў Урочышча Ельня, Лідскі раён, або Фальварак Ельня, Лідскі раён. Магчыма таксама Ельня, урочышча (пакуль у іншых раёнах невядома).