Размовы:Крэсы ўсходнія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзе спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы?--Pracar (размовы) 22:14, 23 студзеня 2014 (FET)

А дзе спасылкі на крыніцы ў старым варыянце? Ні адное слова не адпавядала там праўдзе. Tomasz Bladyniec (размовы) 22:30, 23 студзеня 2014 (FET)
Калі ласка, не выдаляйце зместу, на які ёсць крыніцы. Tomasz Bladyniec (размовы) 00:05, 24 студзеня 2014 (FET)

Балюе панская Варшава, а для гуманнасці, прагрэса ідзе аблава за аблавай на ўсходніх «вольных» польскіх Крэсах? — Янка Купала, акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). А салонныя польския прафесары тым часам расплываюцца ад сентэментаў --JerzyKundrat (размовы) 16:55, 24 студзеня 2014 (FET)

Значыць адмаўляеце аўтарытэтнасці прафесарам? На якой аснове? Гэты верш — крыніца для чагосці, ці аргумент? Tomasz Bladyniec (размовы) 17:36, 24 студзеня 2014 (FET)
Калі зыходзіць з тваёй логікі, акадэмік дзвюх Акадэмій навук большы аўтарытэт за аднаго прафесара. --JerzyKundrat (размовы) 07:52, 25 студзеня 2014 (FET)
А Купала - гістарык? Tomasz Bladyniec (размовы) 11:28, 25 студзеня 2014 (FET)
І Янка Купала займаўся публіцыстыкай, і пафесар Joanna Wieliczka-Szarkowa займаецца публіцыстыкай... --JerzyKundrat (размовы) 12:45, 25 студзеня 2014 (FET)
Вы нават не ведаеце, пра якога аўтара ідзе размова, бо памылілі прозвішча. Аўтарам з'яўляецца праф. Анджэй Новак, а не Ёанна Вялічка-Шаркова. Як вы маглі праверыць верагоднасць аўтара, калі нават не ведаеце хто ён? Чаму тады не выдаляеце меркавання Б. Літвіна? Прашу разтлумачыць, цім адрозніваецца аўтарытэтнасць даследчыка з Украіны ад даследчыка з Польшчы. Tomasz Bladyniec (размовы) 13:42, 25 студзеня 2014 (FET)
...і праф. Анджэй Новак займаецца публіцыстыкай. Рэмарка Б. Літвіна паходзіць з падручніка выдадзенага пад грыфам НАН Украіны. --JerzyKundrat (размовы) 08:35, 27 студзеня 2014 (FET)

Думаецца, што ўдзельніку «Bladyniec» трэба спачатку прачытаць не абы-што, а НАВУКОВУЮ польскую/польскамоўную энцыклапедыю Wielka encyklopedia PWN перад тым, як пісаць нейкія свае «заўвагі» наконт Беларускай энцыклапедыі адносна тэрміна «Крэсы». У прыватнасці артыкул: Sienkiewicz, W. Kresy / W. Sienkiewicz // Wielka encyklopedia PWN. — T. 14. Klasztor—Kreta. — Warszawa : PWN, 2003. — S. 572 — 573. ///// Таму ўсялякія фразы «Беларуская энцыклапедыя памыляецца, бо слоба Крэсы выкарыстоўвалася і раней, і пазней, не толькі ў міжваеннай Польшчы» і заяўленні ўдзельніка «Bladyniec», што слова «Крэсы» ужывалася адносна літоўска-беларускіх губерняў у ХІХ ст., з'яўляецца яго ўласнымі прыдумкамі. У тым артыкуле ўсё напісана: і калі тэрмін з'явіўся, і адносна чаго ён выкарыстоўваўся ў розныя часы. У тым ліку тэрмін «Крэсы ўсходнія».// А наконт "прафесара" Анджэя Новака... Ці не той гэта Новак, які казаў, што "крэсавякі" гэта "палякі другога гатунку" у адрозненне ад "палякаў-караняжаў"?...--Pracar (размовы) 20:07, 25 студзеня 2014 (FET)

Шаноўныя сябры, у сувязі з Вашымі сумневамі наконт маіх зменаў у артыкуле Крэсы ўсходнія, дасылаю Вам сканы старонак Энцыклапедыі выдадзенай Дзяржаўным навуковым выдавецтвам ў Польшчы. Яна даволі дакладна пацверджае тое, што я напісаў. Запрашаю пазнаёміцца. фотка 1 фотка 2 фотка 3 фотка 4. Пасля таго, як пазнаёміцеся, адблакуйце, калі ласка, артыкул пра Крэсы і дазволіце далей працаваць. Tomasz Bladyniec (размовы) 20:38, 26 студзеня 2014 (FET)
Энцыклапедыя "Газеты Выборчай", гэта нешта на ўзор Лентапедыі, толькі папяровая? --Максім Л. (размовы) 00:06, 27 студзеня 2014 (FET)
Энцыклапедыя выдадзена Газетай Выборчай, але змест разпрацаваны і напісаны Дзяржаўным навуковым выдавецтвам (PWN), што напісана на першай старонцы. Значыць самай-самай дзяржаўнай, сур'ёзнай, разумнай, паважанай, аўтарытэтнай установай ў Польшчы, якая піша энцыклапедыі. А цяпер давайце пачынаем працу, чытачы напэўна хацелі б больш даведацца пра Крэсы. Tomasz Bladyniec (размовы) 00:24, 27 студзеня 2014 (FET)
Добра, пан Bladyniec. У Вас 24 гадзіны, каб увесці частку інфармацыі, пасля вычыткі якой, будзе вырашаны далейшы лёс тэксту. Толькі спрэчныя моманты павінны быць са спасылкай. --Dzianis Niadbajla (размовы) 00:49, 27 студзеня 2014 (FET)
Дзякуй. Но гэтыя 24 гадзіны як раз не падыходзяць, бо да 8 лютага ў мяне важныя асабістныя справы, якія як раз цяпер узніклі. Іду на вікіадпачынак і да бачачэння ў лютым. Tomasz Bladyniec (размовы) 00:56, 27 студзеня 2014 (FET)
Пры гэтым паняцці "Крэсы" і "Крэсы ўсходнія" мабыць нераўназначныя. --JerzyKundrat (размовы) 08:35, 27 студзеня 2014 (FET)
  • Ды ладна. Гэтая Энцыклапедыя Gazety Wyborcza запоўнена галоўным чынам не навуковымі артыкуламі, а журналісцкімі. Тыпа нарысы. І PWN тут прымала самы апасродкаваны ўдзел. Да таго ж яно даўно ўжо выдае што патрапіла - аж да кулінарных псеўдаэнцыклапедый. Рыхтавалі энцыклапедыю журналісты газеты пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага рэдактара Юліуса Равіча, ён жа і аўтар многіх артыкулаў. Прычым, зусім дажа не паляк. Ёсць «артыкулы» адкрыта антыбеларускія. А ад артыкула Беслан так да гэтага трасуся.--Ohlumon (размовы) 16:54, 27 студзеня 2014 (FET)
На першай старонцы напісана Артыкулы разпрацаваныя Дзяржаўным навуковым выдавецтвам PWN. Няма тут аніякіх сумневаў. Вы можаце трасціся, але гэта вашае асабістае меркаванне. Што значыць па-беларуску слова дажа? Tomasz Bladyniec (размовы) 17:05, 27 студзеня 2014 (FET)
Діялектнае ад нават, так мае дзяды размаўлялі, even. А пачынала гэта навогул Mediasat, а не PWN. «Разпрацаваныя» - яны і к кулінарыі гэта ставяць.--Ohlumon (размовы) 18:09, 27 студзеня 2014 (FET)
А энцыклапедыю Gazety Wyborczaj «Szczęście i seks» не праглядываў? пэўна, цікава? Вось такія энцыклапедыі.--Ohlumon (размовы) 18:21, 27 студзеня 2014 (FET)
Калі PWN падпісала, значыць яно падртымоўвае энцыклапедыю сваім аўтарытэтам і прызнае яе змест. Tomasz Bladyniec (размовы) 18:30, 27 студзеня 2014 (FET)
Пан Tomasz Bladyniec, Вы ў капіталістычнай Польшчы жывяце, ці яшчэ ў сацыялістычнай: «Калі PWN падпісала, значыць яно падртымоўвае энцыклапедыю сваім аўтарытэтам і прызнае яе змест»!:) Ці Вы такі ідэаліст, які думае, што калі выдавецтва нешта выдала, то яно цалкам згодна з тэкстам!? Мне з цяжкасцю верыцца, што практычна дэмакратычная Польшча, так ідэалістычна і духоўная, а не матэрыяльныя. Па мойму ў краінах Еўропы дзейнічае прынцып, былі б грошы, мы Вам і чорта надрукуем. Прыклад: латышскае выданне Майн Кампф.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:36, 27 студзеня 2014 (FET)
Энцыклапедыя выдадзеная камерцыйнай капіталістычнай Газэтай Выборчай, але змест разпрацаваны дзяржаўнай навуковай установай. Што Вам не зразумела? Я паставіў пытанне на форуме, ці белВікі прызнае аўтарытэтнасць гэтай крыніцы. Калі ласка, выкажыцеся там. Tomasz Bladyniec (размовы) 19:53, 27 студзеня 2014 (FET)
Пэўна, у пана Нядбайлы дужа вытанчаны сарказм. Незразумела, чаму, калі ёсць ўласна энцыклапедыя ПВН, трэба аддаць перавагу не ёй, а энцыклапедыі ўхваленай ПВН, але напісанай не зусім ясна кім -- нейкая дзіўная эквілібрыстыка, не знаходзіце, Бладынец. --Максім Л. (размовы) 20:03, 27 студзеня 2014 (FET)
У мяне няма іншай энцыклапедыі. Гэтая таксама не мая, паехаў і ўзяў ад сяброўкі. І хацеў б ужо нармальна працаваць і пісаць але вось тут кажуць, яна мабыць неаўтарытэтная. Таму і заптяў на форуме пра меркаванне наконт гэтай кнігі. Тады што мне рабіць? Tomasz Bladyniec (размовы) 20:39, 27 студзеня 2014 (FET)
  • Не думаю, што трэба мяняць, як прапанавалі, назву артыкула. Яна існуе, і гэта дадзенасць. Мабыць, трэба проста напісаць нармальны аб'ектыўны артыкул з крыніцамі. Дарэчы, апошніх, даволі аб'ектыўных, універсітэцкіх і іншых, зараз хапае. А тэма вельмі знакавая. Прапаную такую прэамбулу артыкула:

Крэсы ўсходнія ― тэрмін у польскай гістарыяграфіі, які азначае беларускія, ўкраінскія і літоўскія землі, што часова апынуліся ў складзе польскай дзяржавы II Рэчы Паспалітай. У беларускай гістарыяграфіі гэтыя тэрыторыі вызначаюцца як Заходняя Беларусь.--Ohlumon (размовы) 09:09, 28 студзеня 2014 (FET)