Размовы:Мідас

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А што, калі цар міфічны, дык ён не заслугоўвае ўвайсці ў катэгорыю цароў фрыгійскіх? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:15, 27 мая 2013 (UTC)

Памятую, быў паляк яшчэ да 1994 г., які ўсім казаў, што ён ці то прэзідэнт, ці то вялікі князь Беларусі. Вы ж яго не станеце ўпісваць у прэзідэнты? Відавочна, найлепей - міфічны герой, які атаесамляўся з фрыгійскім уладаром. У гэтым кантэксце можна звязаць з іншымі міфічнымі героямі фрыгійскага паходжання, а нехта пасля прачытання зможа пашукаць паралелі і вытокі. Дарэчы, слова цар мае пэўны канкрэтны змест, і яго ўжыванне трэба было б па-магчымасці абмяжоўваць. У сярэднявечнай беларускай мове быў добры сінонім для манарха - гаспадар. Frantishak (размовы) 10:39, 27 мая 2013 (UTC)
У нас цэлы воз усялякіх міфічных, легендарных і паўлегендарных князькоў, якія тым не менш уключаны ў катэгорыі валадароў, а не у міфалогію Беларусі, бо дзеянні іх найперш звязаны з палітыкай, а не звышнатуральным. У выпадку з Мідасам, дзе міфічная і гістарычная асобы падзелены на радзелы, дзіўна бачыць, што міф мы ўважылі, а валадара не. Дарэчы, а які канкрэтны змест мае слова цар? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:04, 27 мая 2013 (UTC)
Не знайшоў гэты воз. Калі маеце наўвазе Тур, князь, то сапраўды спрэчна. Можа зрабіць катэгорыю Легендарныя манархі накшталт Mythological kings? Калі коратка, то цар - гэта імператар (ceasar), тытул ужываўся некаторымі славянскімі манархамі. Прычым, тымі, хто вёў свой род ад Аўгустаў. Напрыклад, Барыс Гадуноў царом ніколі не быў. Кароль (rex - літаральна "уладар, кіраўнік") больш падыхoдзіць. Frantishak (размовы) 18:53, 27 мая 2013 (UTC)