Размовы:Мікалай Радзівіл Чорны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 15 снежня 2015 года).

Вялікія і малыя літары[правіць зыходнік]

Паводле правіл 2010 найменні кіраўнікоў дзяржаў мусяць пісацца з вялікае (так, я знаю, што гэта толькі дзеля аднаго выпадку, але ж… НМД, Вялікі князь — калі ўжо стаў такім, уладаром ВК — або маецца аб пэрсоне ў якасці такога, інакш — з малое, іх як сабакаў нярэзаных было. З "каронамі": калі "Карона Польская", то чаму карона венгерская? І то, і то можна ўспрыняць за пасад, яўна тут не пра галаўны ўбор венгерскага караля. (Дарэчы, тут, відаць, польскі кароль, але Кароль Польскі (польскі?).

Радзівілаўскія традыцыі — я напісаў бы з малое, бо ўтворана ад наймя роду, а не ад прозвішча канкрэтнага чалавека, агульнае, скарэй як асабовае. То-бок, Купалаўскія чытанні, але габсбургаўская спадчына. На жаль, правілы напісаны так аморфна, што тонкасцей унікаюць… Ryčard Humel (размовы) 20:33, 30 верасня 2022 (+03)[адказаць]

Правілы 2010 года нічога прынцыпова новага адносна вялікай літары не ўнеслі. Там прапісана: У неафiцыйным ужываннi словы прэзiдэнт, старшыня, кароль, iмператар пiшуцца з малой лiтары: вiзiт прэзiдэнта, выступленне старшынi, прыём у караля, загад iмператара; але: выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. То бок, напісанне з вялікай літары больш пасуе афіцыйнаму стылю і ўвазе на самой пасадзе, а не яе носьбіце. Для гістарычных дзяржаў цяжка казаць пра нейкую афіцыйнасць, таму не бачу падстаў пісаць з вялікай літары "Кароль польскі" і "Вялікі князь літоўскі". Далей, "радзівілаўскія традыцыі" цалкам нармальна пісаць з маленькай. Наконт кароны, то тая што на галаве дакладна пішацца з маленькай, аднак "Карона Польская" можа ўжывацца ў значэнні Карона Каралеўства Польскага (то бок як дзяржава), і тады будзе пісацца з вялікай. Канкраэтна ў гэтым артыкуле, мяркую, лепей усё пісаць з маленькай, акрамя "падканцлер Кароны" — але гэта лепей замяніць на "каронны падканцлер".--Artsiom91 (размовы) 20:51, 30 верасня 2022 (+03)[адказаць]
Угу, з радзівілаўскімі — як з радзівілаўскай бібліяй. Ну, а то, што вы бачыце ў правілах падставу пісаць з вялікае толькі ўсенароднага, то правілы дзеля таго і зроблены. Хоць трактаваць можна па-рознаму, але не спрачацьмуся, мне, далібог, не прынцыпова. Так што выверу, выпраўлю назад то, што памяняў. Ryčard Humel (размовы) 23:07, 30 верасня 2022 (+03)[адказаць]