Размовы:Мінская акруга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Можа Менская акруга? Мінск жа да 1939 года быў Менскам. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:55, 31 снежня 2016 (+03)

Патрэбны крыніцы, калі БелЭн і ЭнцГБ пішуць выключна "Мінская акруга", то няма ніякіх падстаў для пераносу.--Artsiom91 (размовы) 10:16, 3 студзеня 2017 (+03)
Да 1939 года афіцыйна ўжывалася назва Менск. Няма ніякіх падстаў пісаць «Мінская».--Liashko (размовы) 11:17, 22 жніўня 2017 (MSK)
З такой жа логікай няма падстаў пісаць "Інгерманладская губерня" ці "Ленінградская вобласць", калі цэнтр Санкт-Пецярбург. Калі БелЭн/ЭнцГБ пішуць "Мінская", у нас ёсць магчымасць спасылацца на іх. А дзе ёсць прыклад "Менская акруга" ў кантэксце сучаснай мовы? Калі знойдзецца крыніца, можна будзе ў артыкул даць назву са спасылкай, а пакуль гэта ўласнае даследаванне.--Artsiom91 (размовы) 11:26, 22 жніўня 2017 (MSK)
Афіцыйны тагачасны дакумент з надпісам «Менская акруга»--Liashko (размовы) 14:55, 7 снежня 2017 (MSK)
Папраўлю: з надпісам "Менскай вакругі". І "Соцыялістычная". Яшчэ раз паўтару — патрэбны сучасныя крыніцы, тады пытанняў не будзе.--Artsiom91 (размовы) 15:17, 7 снежня 2017 (MSK)
Я лічу, Менск/Мінск не ёсць у гэтым кантэксце пытаннем правапісу, а выключна пытаннем тапанімікі, прычым нашай жа. Менск заставаўся Менскам доўга пасля змены правапісу. А прыстаўныя зычныя і правапіс іншаземных слоў мы не абмяркоўваем. — Wizardist г 17:20, 7 снежня 2017 (MSK)
Таксама не зразумеў, якім бокам правапіс да тапанімікі. Прыводжу яшчэ некалькі тагачасных дакументаў — і пераносім.--Liashko (размовы) 23:04, 14 снежня 2017 (MSK)
У нас ёсць старонка Вікіпедыя:Да перайменавання, калі хочаце нешта пераносіць. Правапіс ці тапаніміка — хай думаюць складальнікі энцыклапедый і іншых аўтарытэтных выданняў. Як там напісана сучасным правапісам, так нам і трэба падаваць. У любым разе трэба трымацца сучаснай традыцыі наймення, а не нейкіх гістарычных дакументаў, як розныя Гішпаніі і Нямеччыны пыталіся абгунтаваць Статутамі ВКЛ. Той факт, што ў тагачасных дакументах пісалася так ці гэтак, можна дадаць у сам артыкул.--Artsiom91 (размовы) 23:20, 14 снежня 2017 (MSK)
Пакінем за тэкстам Ваш вясёлы спіч, пра «Гішпаніі і Нямеччыны» і Статут ВКЛ, але прабачце, патрэбна ўнесці яснасць. Па-першае, т.зв. «сучаснасць» у кожным разуменні розная. Ад якога году выданні для Вас з'яўляюцца «сучаснаснымі». Які крытэрый, а самае галоўнае, хто яго усталёўваў, «сучаснасці». Дарэчы, спасылка на выданне 1979 г., вельмі «сучасная». Па-другое, Мы пішам Ленінградская вобласць, Берасцейскае ваяводства і г.д. не таму, што яны напісаны ў нейкіх там «сучасных» выданнях, а таму, што так запісана ў крыніцах (у дадзеным выпадку - заканадаўчых актах), а ўжо выданні, спасылаясь на гэтыя дакументы нешта пішуць. А не наадварот. Ці Вы хочаце, каб Елізаветпальская, Рэвельская і іншыя падобныя губерні называліся сучаснымі назвамі Гянджайская, Талінская і г.д.? Па-трэцяе, «трэба трымацца сучаснай традыцыі наймення, а не нейкіх гістарычных дакументаў» — а як жа прынцып гістарызму, — адзін з асноўных пастулатаў і метадалагічных асноў гісторыі і гістарычнай падзеі?--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:03, 15 снежня 2017 (MSK)
Пішыце ў БелЭн пра тое, што яны не выконваюць нейкія прынцыпы, і прасіце ў наступных выданнях выправіцца. Іншае абмяркоўваць няма сэнсу. І Берасцейскае ваяводства мы пішам таму, што так пішуць сучасныя энцыклапедыі, інакш было б "Бжэскалітэўскае" ці нешта падобнае.--Artsiom91 (размовы) 00:31, 15 снежня 2017 (MSK)
Лепш ня ляпайце такіх глупстваў пра ваяводства і "ці нешта падобнае". Што да БелЭн — гэта састарэлае выданне, старым правапісам. Вы гатовыя з'есці том БелЭн, калі я напішу ў Інстытут гісторыі НАН, і яны скажуць што трэба пісаць Менская акруга?--Liashko (размовы) 17:42, 16 снежня 2017 (MSK)
Я не супраць таго каб Вы далі больш сучаснае аўтарытэтнае выданне, але ж бачу толькі дакументы 1920-х гадоў у якасці аргументу.--Artsiom91 (размовы) 18:18, 16 снежня 2017 (MSK)