Размовы:Пеніс чалавека

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрэбныя пераносы з "Фалас", "Палавы член", "Палавы член чалавека". --93.84.46.160 15:50, 15 жніўня 2010 (UTC)
Якім чынам змяніць назву артыкула з "Палавы член" на "Чэляс?" Падчас абмеркавання я дадаў спасылку на аўтарытэтную крыніцу, таму пагадзіліся, што ўсё жа "Чэляс". У раздзеле "Вікі-фарматаванне" не напісана, якім чынам змяняць назвы артыкулаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 21:59, 18 студзеня 2012 (UTC)
Трэба націснуць на гузік «Перанесці», ён побач з гузікам «Правіць» :). Пачакаю, каб вы маглі папрактыкавацца :). Калі што, гукайце.---Хамелка/ разм. 23:24, 18 студзеня 2012 (UTC)
Дзякуй вялікі! Гэта ўжо прасцей. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 08:26, 19 студзеня 2012 (UTC)

Ці не паспешлівы гэта перанос, на падставе 1 крыніцы? Слова "чэляс"/"чэлес" неаднакроць абмяркоўвалася на розных калямоўных пляцоўках, хоць яно і папулярнае, але гэта неалагізм, які "пайшоў у народ" толькі ў 1990-х. Нават калі нехта і ўключыў яго ў асобны слоўнік, якіх дарэчы выдаецца шмат і розных, то мы не можам кіравацца менавіта гэтым слоўнікам, як і папулярнасцю ў "народзе". Вядома, як папулярнае азначэнне "чэлес" можа быць у артыкуле і нават быць перасылкаю. Але пераймяноўваць, ці ёсць наогул "чэляс" у акадэмічных слоўніках, хоць у якім сэнсе, хоць у якіх вытворных? --Максім Л. 08:41, 19 студзеня 2012 (UTC)


У нас нават "Сеціва" перасылка да "Інтэрнэт", бо першага ў акадэмічных слоўніках няма, хоць яно і папулярнейшае. Беларуская мова нармуецца адпаведным Інстытутам НАНБ, усё астатняе дазволена ў пэўных межах, але літаратурнай нормай не з'яўляецца. --Максім Л. 08:49, 19 студзеня 2012 (UTC)

Пагартаў колішнюю палеміку, "чэляс" у сэнсе "пеніс" з'явіўся толькі ў творах А. Глобуса. Само слова было ў слоўніку Власта, але толькі ў сэнсе "частка цела" ды верыць Власту ў гэтым плане не выпадае. --Максім Л. 09:15, 19 студзеня 2012 (UTC)

Альтэрнатывы асноўнай назве артыкула "Палавы член" відавочна няма. Трэба перанесці назад і закрыць тэму. --JerzyKundrat 10:22, 19 студзеня 2012 (UTC)
Прабачце, але гэты "нехта", хто ўключыў яго ў слоўнік, з'яўляўся фактычна галоўным беларускім анатамам. Прафесар Лабко. І я не бачыў аніводнай дысертацыі па анатоміі з "палавым членам". "Анатомический словарь" быў на рэцэнзіі ў НАНБ як у аддзеле марфалогіі, гэтак і ў аддзеле мовы. Грыф Міністэрства ёсць. Ці гэта ўсё не аўтарытэтна? Ну тады можа працягваць русіфікацыю... "Поезд далей не ідзе". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 12:31, 19 студзеня 2012 (UTC)
Тут жа засталася перасылка на больш распаўсюджаную назву. Што яшчэ трэба? --JerzyKundrat 12:35, 19 студзеня 2012 (UTC)
Прабачце, не заўважыў адразу... Дарэчы, вельмі цікава мне: дзе ўжываецца тэрмін ПАЛАВЫ ЧЛЕН як анатамічны? Бо ў нас студэнтаў лаялі раней за "палавы член". А ён усё жа існуе...--Ігар Барысавіч Цярэшчанка 12:43, 19 студзеня 2012 (UTC)
Вікіпедыя існуе для звычайных карыстальнікаў, а не толькі для спецыялістаў па анатоміі. --JerzyKundrat 12:46, 19 студзеня 2012 (UTC)
Канечне. Гэта быў не сарказм з майго боку. Проста насамрэч цікава. Вы бы далі крыніцу -- я бы з'ездзіў у бібліятэку і пагартаў раздзел анатоміі, каб у далейшым пазбегнуць непаразуменняў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 12:53, 19 студзеня 2012 (UTC)
Гл. напр. Палавыя прыкметы // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000. --JerzyKundrat 06:18, 20 студзеня 2012 (UTC)
Русіфікацыі тут няма, бо ў старабеларускай быў "члонак" для азначэння любой часткі цела. Падыход "толькі каб да рускай непадобна" -- таксама не цукар, а вынік не лепшых сацыяльных з'яў. Вырашэнне не ў плоскасці асабістых уяўленняў і досведу, а толькі ў тым якая з крыніц аўтарытэтнейшая. Калі "Анатамічны слоўнік" быў зацверджаны ў НАНБ у 1998, але слова "чэляс" не з'явілася ў акадэмічных слоўніках і ў 2010 г., то выснова напрошваецца. Што да саміх словаў, то і "член", і "чэл(я/е)с" -- маюць не уласцівую беларускай мове форму. Які з іх меней беларускі -- тэма асобная. Верагодна, цяперашняя назва артыкула таксама не ўдалая, знаўцам лепей бачна, то прапаную замяніць яе на "Пеніс", а астатнія назвы зрабіць дадатковымі. Вядома, можа з'явяцца яшчэ нейкія важкія аргументы за адзін з варыянтаў, тады будзем глядзець. --Максім Л. 13:36, 19 студзеня 2012 (UTC)

Давайце зробім перанос пад "пеніс". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка 19:23, 25 студзеня 2012 (UTC)