Размовы:Радослаў Сікорскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Спадар Уладзіслаў, у Вас ёсць крыніцы на імя РадОслаў? Мне ў такой форме яно не сустракалася. А вось на Радаслаў крыніцы ёсць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:21, 6 жніўня 2015 (MSK)

Чуў заўсёды як Радо́слаў. --Artificial123 (размовы) 17:01, 6 жніўня 2015 (MSK)
Якога кшталту Вам патрэбны крыніцы, акрамя таго, што польскі націск прыпадае на перадапошні склад? Сікорскі стаў адносная нядаўна вядомым - у БЭ яго не знойдзеш. Ужо спрачаліся наконт Міко́лая, на якога не было крыніц, але ў НАН пацвердзілі менавіта такое напісанне.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:30, 6 жніўня 2015 (MSK)
Напрыклад, для пачатку хаця б спасылкі на афіцыйныя беларускамоўныя рэсурсы, якія заведама карыстаюцца нарматыўнай беларускай мовай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:38, 6 жніўня 2015 (MSK)
А пакуль што, пане Уладзіслаў, Вашы пераносы нагадваюць даволі спрэчнае і непаслядоўнае ўласнае даследаванне, заснаванае на дастаткова вольнай трактоўцы Правапісу 2008 і агульных звестак пра польскую мову. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:38, 6 жніўня 2015 (MSK)
Уласнае даследванне, гэта калі прапануецца нешта, чаго яшчэ не было, а фіксаваны націск у польскай мове існаваў некалькі стагоддзяў да майго нрааджэння і існуе дагэтуль. Ізноў беспадстаўнае абвінавачванне - я вельмі паслядоўны ў пераносах: націск на перадапошні склад, астатняе паводле асаблівасцей польскай мовы (якія вы знойдзеце ў любой аўтарытэтнай крыніцы па гэтай мове) і правілаў беларускай мовы 2008 года. Што да афіцыйных рэсурсаў, то вось Вам навіна з сайта БТ - тут і Радослаў, і Уладзімеж, і нават Бартломей --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:02, 6 жніўня 2015 (MSK)
Ну што вы блытаеце? Польская мова жыве па правілах польскай мовы. Тут трэба выконваць правілы беларускай мовы. І паслядоўныя вы ў парушэнні нарматыву. Нарматыў гэта правапіс і адпаведныя слоўнікі. Ніякія СМІ не крыніца, і ніколі не былі крыніцай праверкі. Yury Tarasievich (размовы) 18:06, 6 жніўня 2015 (MSK)

Нарматыўная крыніца, калі ласка? Yury Tarasievich (размовы) 17:28, 6 жніўня 2015 (MSK)

Газета або падзаконны акт фіксуюць тое ці іншае напісанне, але самі не з'яўляюцца нарматывам. Правапіс не працуе на прэцэдэнтах. Yury Tarasievich (размовы) 17:45, 6 жніўня 2015 (MSK)