Размовы:Рыгалета

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хачу адзначыць, што калі ў артыкуле Страшны двор я асобна вызначала беларускіх выканаўцаў, бо яны пелі на беларускай мове, і выдзяляць іх у асобны слупок было натуральна, бо Вікіпедыя ў нас беларускамоўная, то ў выпадку з Рыгалета выдзяленне гэта штучнае і ненейтральнае, бо выканаўцы, як я разумею, пелі на рускай, між тым Вікіпедыя наша ніякім разам не пра Беларусь і ўсё беларускае, яна «Пра ўсё на свеце беларускаю моваю». Умешвацца ў тэкст я не буду, бо шкада чужой працы, але змаўчаць не атрымліваецца. Магчыма, разумным будзе сабраць усіх выканаўцаў у адзін слупок.---Хамелка/ разм. 18:40, 28 лютага 2013 (UTC)