Размовы:Сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вялікая/малая літара[правіць зыходнік]

Наконт напісання з вялікай або малой літары думаю наступнае. Паняцце "сельсавет" мае два значэнні — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і орган улады гэтай адзінкі. Як орган улады, сельскі Савет згодна з Правіламі 2008 пішацца з вялікай літары. Але як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, "сельскі савет", на мой погляд, варта пісаць з малой літары (як "Мінскі раён", а не "Мінскі Раён"). Артыкул, што маем зараз, менавіта пра адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, на орган улады нават асобнае ўзгадванне ёсць. Але, як адзінка, яна ўсюды называецца скарочана "сельсавет", поўнай формы амаль нідзе няма, нават у афіцыйных дакументах "сельсавет". Таму прапаную перанесці пад назву "сельсавет". --Artsiom91 (размовы) 00:10, 29 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Сімвал голасу «за» За. Маеце рацыю. Смела пераносьце. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:33, 29 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Зроблена. --Artificial123 (размовы) 10:46, 29 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]