Перайсці да зместу

Размовы:Стаксель

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хм.

а) Слоўнікі даюць «парус» як тэхнічны тэрмін, «ветразь» як паэтычны адпаведнік.

б) Хіба ў слове «косы» ў літаратурнай норме націск не на першым складзе?

Калі ў вас нейкія акадэмічныя крыніцы даюць такую версію тэрміналогіі, то прывядзіце, бо крыху дзіўна.

AntonBryl 11:02, 20 Жнівень 2008 (UTC)

Усё гэта магу праверыць пазней, правіў з памяці. У новай БЭ ёсць і ветразь, і ветразевае судна (у першых тамах, таму, відаць, можна лічыць, што іх "праца без рэдактараў" яшчэ тады не пачалася); у БелСЭ (лепшая рэдактарская праца, але тэрміналогія сям-там "замарожаная" на ўзроўні 1950-х гг.) быў ветразь, але паруснае судна. Акад. палітэхнічны рус.-бел. утрымлівае рэгрэсы ў пар. нават з БелСЭ, таму пры разыходжаннях паміж імі я аддаю перавагу апошняй. Yury Tarasievich 12:22, 20 Жнівень 2008 (UTC)
Часам уражанне, што складальнікі слоўнікаў і энцыклапедый у паралельных сусветах жывуць. Паглядзіце, калі ласка. AntonBryl 12:32, 20 Жнівень 2008 (UTC)
Дакладваю :). Паводле ТСБМ (2005): 1) к · сы і кас · -- дзве раўнапраўныя формы (відаць, спрацоўвае націскная дублетнасць); 2) парус - асн. і словаўтваральная форма, а ветразь - паэт. форма.
БелСЭ (1969-1975) ужывае паруснае судна і парус (ветразь), БЭ (1996-2006?) -- ветразі, ветразевае судна і: парусны спорт (ветразевы спорт), РБПТС (1998) толькі парус і вытворныя. Як я ўжо казаў, БЭ складалася ў значн. частцы "без рэдактараў" (паглядзіце хоць на этымалогію слова "пушка", Т.13). Але ці трапілі ў тую неахайшчыну тамы з ветразямі??
Не ведаю, як тут развязаць. Відаць, трэба зрабіць як у ТСБМ, і з перасылкамі для 2 форм??.. 81.30.81.200 15:34, 20 Жнівень 2008 (UTC)
як у ТСБМ, і з перасылкамі для 2 форм - так, напэўна. AntonBryl 17:13, 20 Жнівень 2008 (UTC)
  • Т.ч., вярнуў, як было. Yury Tarasievich 18:45, 20 Жнівень 2008 (UTC)
Калі ёсьць дзе, то паглядзіце шчэ, калі ласка, якія адпаведнікі ўжываюцца для рускага «прямой парус». Я напісаў "просты" (тут: Грот (парус)), але ў значнай ступені "ад балды". AntonBryl 11:36, 21 Жнівень 2008 (UTC)
Ды вельмі арыгінальна -- прамы парус. Yury Tarasievich 18:32, 21 Жнівень 2008 (UTC)
Хм, не пазбаўлена логікі :)) Паставіў. AntonBryl 21:36, 21 Жнівень 2008 (UTC)

"Паруснае аснашчэнне" = рус. "парусное вооружение"? AntonBryl 21:04, 22 Жнівень 2008 (UTC)

Так. Дакладней, яно =п.оснащение і =п.вооружение (а колькі разумею, гэта, хоць амаль і непрыкметна, але не сінонімы). Yury Tarasievich 06:30, 23 Жнівень 2008 (UTC)