Размовы:Сухумі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абхазія - краіна, а Косава - таксама краиіна, Аляксандр? 82.209.219.150 12:27, 29 Студзень 2008 (UTC)

Не, бо там кіруе міжнародная адміністрацыя, а не ўласны ўрад. Г. зн. яно не мае сувярэннай тэрыторыі --Аляксандр Сакалоў 12:59, 29 Студзень 2008 (UTC)

Калі ласка, глядзім артыкул Абхазія і бачым — "непрызнаная дзяржава". Для пачатку — цалкам адэкватна, хаця і варта было б адразу, у лідзе, даць абодва пагляды, і Расіі/Абхазіі ("непрызнаная дзяржава"), і Грузіі ("бунтаўнікі?"). Але сам я, апроч газетнага кругагляду, гэтым пытаннем не валодаю, і таму не магу. Yury Tarasievich 12:54, 29 Студзень 2008 (UTC)

Трэба прачытаць вызначэнне краіны ў любым даведніку. Ні ў адным азначэнні дзяржавы/краіны няма крытэрыя прызнання іншымі краінамі. Наколькі я памятаю, Вікіпедыя кіруецца навукай, а не палітыкай?--Аляксандр Сакалоў 12:59, 29 Студзень 2008 (UTC)
Вось, напрыклад "Государство - политически организованное общество, имеющее систему органов и учреждений политической власти, правовых норм и экономических связей, а также суверенную территорию". Чы як Абхазія не адпавядае? --Аляксандр Сакалоў 12:59, 29 Студзень 2008 (UTC)
Апроч тэорыі, існуе і практыка (прызнанне, тое-сёе), якую мы таксама павінны запісваць. :) Yury Tarasievich 13:12, 29 Студзень 2008 (UTC)
Ну, у артыкуле "Абхазтя" гэтыя аспекты паказаны. Так што ўсё запісана. Але ж прызнана яна, ці не прызнана - ад гэтага яна не перастае быць дзяржавай, згодна з азначэннем. І калі Грузія, напрыклад, не прызнае першы закон тэрмадынамікі, наўрадці мы будзем пісаць у адпаведным артыкуле "(не прызнаны Грузіяй)", таксама, як у спіс каралей Шатландыі мы не заносім Ідзі Аміна, негледзячы на тое, што ён абвясціў сябе ім --Аляксандр Сакалоў 13:24, 29 Студзень 2008 (UTC)
Дарэчы, у Абхазіі таксама як і ў Косава, ёсць міжнародныя (у гэтым выпадку, дакладней, расійскія) міратворцы. І ў першым, і ў другім выпадку яны суіснуюць з "выбарнымі" органамі ўлады. Не буду тут апісваць, як павяла сябе Расія пасля апошніх "прэзідэнцкіх" выбараў у Абхазіі. А Беларусь, як і Грузія, Абхазію таксама незалежнай дзяржавай не прызнае. JerzyKundrat 18:29, 29 Студзень 2008 (UTC)